Моладзь

Як паступіць за мяжу?

Так склалася, што беларускіх студэнтаў ніхто не інфармуе пра тое, куды  пасля заканчэння школы можна паступіць за мяжу. Дзяржава дае нам шмат прапаноў толькі на конт універсітэтаў, якія знаходзяцца ў межах нашай краіны. Канешне, можна было б паразважаць над пытаннем чаму так адбываецца, але размова не пра тое. Замест гэтага паспрабую даць напрамкі і адказы на пытанні куды паступаць, якім чынам і якія ёсць магчымасці.

Англія.

Гэты варыянт добра падыдзе для людзей, якія ў школе ці на курсах вывучалі ангельскую мову – самі разумееце, без валодання замежнай мовы ў чужой краіне прыйдзецца вельмі цяжка.
Брытанская адукацыя – гэта квіток першага класа ў цягніку, які ідзе да поспеху.
Абавязковым з’яўляецца здача тэсту на валоданне ангельскаю  моваю IELTS альбо TOEFL.
Яны праводзяцца ў цэнтры моўнай падрыхтоўкі International House (IH) у Менску ў назначаныя дні ці даты (ih.by). Каштуе 150 еўра, але калі гэта ваш ключ да поспеху, то гэта таго варта. Дарэчы ў IH можна палепшыць на спецыяльных курсах свае веды. Ёсць магчымасць здаць тэст таксама ў амерыканскім цэнтры. (amcenter.by)
Таксама вам будзе патрэбны ваш атэстат, перакладзены на ангельскую мову і натарыяльна засведчаны.
Калі Ваша мэта – паступленне ў прэстыжны ўніверсітэт, лепш не пашкадаваць часу, сіл і матэрыяльных сродкаў, і пайсці па шляху брытанскага студэнта. Гаворка ідзе пра вышэй курсе A-level, які разлічаны на два гады і мяркуе навучанне па 5-6 прадметам, якія студэнт выбірае ў залежнасці ад таго, на які факультэт і ў які ўніверсітэт ён плануе паступаць. Справа ў тым, што ў кожнага ВНУ – свае патрабаванні. Вядома, студэнту, які да гэтага не вучыўся ў Англіі, будзе надзвычай складана паспяхова скончыць A-level. Яму прыйдзецца інтэнсіўна вучыцца нароўні з ангельскімі аднагодкамі, не маючы пры гэтым іх досведу навучання па брытанскай сістэме. Затое калі выніку іспытаў будзе добрым, у далейшым можна прэтэндаваць на паступленне ў Оксфард ці Кембрыдж.
Далей вам трэба папрацаваць самастойна – пашукаць у інтэрнэце ссылкі на брытанскія міжнародныя каледжы, спецыяльна створаныя для замежных студэнтаў. І тут ні шагу без ангельскай мовы – шукаем кантакты на сайтах,  каб запытаць як з імі можна ў далейшым зкантактавацца і колькі будзе каштаваць навучанне. Больш інфармацыі пра коледжы можна знайсці, напрыклад, тут.
Дарэчы кажучы, семестр там будзе каштаваць не менш чым тысячу даляраў – які ўзровень навучання такі і кошт. Бясплатнага навучання ў Англіі, на жаль не існуе, але студэнты там могуць знайсці добрую работу ў вольны час, каб зарабіць грошы  на свае навучанне ці проста карманныя грошы.

Германія.

У Германію, на жаль, каб паступіць трэба правучыцца ў беларускай вушэйшай навучальнай установе не менш чым 2 гады. Гэта тлумачыцца тым, што нямецкія дзеці вучацца ў школе 14 год і наш атэстат не падыйдзе. Сапраўдным дакументам для паступлення будзе толькі выпіска з заліковай кніжкі ці копія патрэбных старонак залікоўкі (таксама натарыяльна засведчаная і перакладзеная на нямецкую мову).
Тэсты на валоданне нямецкай моваю можна здаць наступныя – TOEFL (пра які пісалася раней) ці DAAD(TestDaF).
DAAD звычайна праводзіцца бясплатна у назначаныя даты ў межах беларускіх універсітэтаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на іх сайце: daad-ic-minsk.by
Акрамя усяго гэтага тэст на валоданне нямекай мовы можна здаць ў Інстытуце Гётэ (Менск). Каштуе каля 40 еўра. Ёсць платныя курсы для удаксканалення ці паляпшэння мовы.(Тут размешчаны іх адрас: goethe.de/Minsk).
Потым шукаем ссылкі на старонкі ўніверсітэтаў у Германіі, дзе шукаем па аналогіі падрабязную інфармацыю, як з імі зкантактавацца.
Каштуе навучанне ў сярэднім 700 еўра за семестр. Калі студэнт займаеца навуковай працай, то ён мае магчымасць атрымання спецыяльных стыпендыяў.
Бясплатнага навучання там таксама няма.

А зараз давайце пагаворым пра некаторыя суседнія з намі краіны.

Літва.

Хоць і знаходзіцца зусім побач з нашай краінаю, але, як толькі перасякаем мяжу, адразу разумеем, што гэта сапраўдная Еўропа.
Канешне, ва ўсіх універсітэтах навучанне вядзецца на літоўскай мове. Але ёсць вылючэнне. ЕГУ. Навучанне там вядзецца на ангельскай, беларускай і рускай мовах.
Падрабязную інфармацыю пра гэты універсітэт можна атрымаць на сайце egu.it
Каб паступіць туды , трэба здаць беларускія тэсты плюс атэстат аб заканчэнні беларускай мовы.
Заўякі трэба падаваць на ўказаны на сайце электронны адрас, пасля чаго вам прыдзе далейшая інфармацыя.
Акрамя усяго гэтага на асобна ўзятыя спецыяльнасці трэба ехаць у Вільнюс і там на месцы здаваць іспыт у пісьмовай форме.
Навучанне платнае, каля 700 еўра за семестр. Але ёсць і бясплатныя месцы.
Пад час навучання існуе так званы маніторынг – лепшыя пазбаўляюцца зусім платы за навучання ці часткова.

Польшча.

Яшчэ адное недалёкае ад нас замежжа.
Першае што вам спатрэбіцца – валоданне польскаю моваю. Другое – атэстат (засведчаны і на польскай мове).
Спачатку разгледзем бясплатная навучанне. Для беларусаў такое, безумоўна існуе, але умовы наступныя – каталіцкае веравызнанне ці польскае паходжанне, а лепей, калі і тое і другое разам. Варта падкрэсліць, што для гэтага павінны быць спецыяльныя дакументы, як паццверджанне гэтага.
Платнае навучанне. Выбіраем польскія вышэйшыя установы таксама з дапамогаю інтэрнэта, ці калі у каго ёсць магчымаць, то лепей арганізаваць паездку у выбраны ўніверсітэт, дзе і можна будзе атрымаць патрэбную вам інфармацыю (напрыклад, uw.edu.pl ). Навучанне каштуе ад аўтарытэту універсітэту. За семест прыдзеца аддаць ад 700 да 2000 даляраў.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org


0 Comments

Пакінуць адказ