Міністэрства адукацыі Беларусі не плануе значна павялічваць кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ. Па словах міністра, уступная кампанія 2009 года паказала, што ў краіне практычна аптымізавана сістэма паступлення ў навучальныя ўстановы.
«Мы лічым, што няма неабходнасці ў павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму не толькі на бюджэтнае, але і на платнае аддзяленне».
Перад ведамствам, а таксама перад усімі спецыялістамі, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы абітурыентаў стаіць задача правільна размеркаваць паступаючых.
«Маладыя людзі павінны рабіць выбар не толькі ў карысць вну, але і ў карысць атрымання працоўных у ссузах і ПТУ», – сказаў міністр. Па яго словах, у бліжэйшыя пяць гад беларускія прадпрыемствы будуць як ніколі мець патрэбу ў высокакваліфікаваных інжынерах, будаўніках, механізатарах і іншых спецыялістах сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.