Грамадства

А вы лічыце сабе свабодным?

Другой значнай часткай апытання “Партрэт грамадзянскай супольнасці” стала тэма каштоўнасцяў беларусаў. Былі прыведзены філасофскія пытанні аб роўнасці, незалежнасці, справядлівасці.

На пытанне “Ці лічыце вы сабе свабодным?” большасць дала адказ “здаецца, так” (42, 6 адсоткаў) і “так” (19, 2 адсоткаў). У выніку атрымліваем, што амаль 60 адсоткаў грамадзян лічуць сабе свабоднымі і толькі 30 адсоткаў – не. ( астатнія 10 адсоткаў сумняваліся ў сваім адказе). Тады за якую барацьбу за свабоду ідзе гаворка?

“Як вы лічыце, ці з’яўляецца Беларусь свабоднаю краінаю?” – так гучала наступнае пытанне. Варыянты “так” і “здаецца, так” набралі ў суме 56, 7 адсоткаў. Не пагадзіліся з гэтым крыху больш чым 30 адсоткаў. Вынік зноў такі ж.

Цікавае пытанне: “А якіх якасцяў не хапае беларусам?” Лідыруюць смеласць, прадпрымальнасць, інавацыйнасць, салідарнасць і аптымізм.

Існуе меркаванне, што беларусы “толерантные” і што памяркоўнасць – гэта наша каштоўнасць. Большасць аддала галасы за наступны варыянт адказу: “гэта калі чалавек рацыянальна, ўсебакова ацэньвае сітуацыю,ацэньвае ўсе варыянты і выбірае аптымальны”.

Другое месца заняла меркаванне аб тым, што “гэта прыхільнасць да старога, праверанага ўкладу і традыцыям продкаў, кансерватызм…”

“А ці лічыце вы сабе памяркоўным чалавекам?” –  адказ “так” далі 52 адсоткі. Вось вам і савецкія стэрэатыпы.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org


0 Comments

Пакінуць адказ