Categories: Культура

У Берасці пішуць Кодэкс навукоўца

Група беларускіх навукоўцаў працуе над стварэннем маральна-этычнага кодэксу навукоўца. Вось што паведаміў пра гэтую ініцыятыву доктар тэхнічных навук, прафесар БрДТУ Віталь Севяранін:

“Утрох мы працуем, філосаф прафесар Стралец і філолаг, літаратуравед Юрый Паталкоў. Неяк сабраліся мы і ў гутарцы прыйшлі да высновы, што вынаходзяць вялікія рэчы, а яны ў раптам выкарыстоўваюцца на шкоду чалавеку. Вось мы і вырашылі: добра, каб быў звод правілаў маральных, паводзінаў, і не толькі навукоўца. Хутчэй гэта звод правілаў, як выхоўваць моладзь на шляху ў навуку. Былі пажаданні дабраты, каб болей было імкнення аддаваць, каб атрымаўшы адукацыю не ад’язджалі па амерыкам усялякім зарабляць, а каб тут працавалі, на дабро Радзімы. Хутчэй за ўсё, гэта будзе філасофская праца”.

Задума адназначна кан’юнктурная і няслушная, мяркуе доктар тэхнічных навук, прафесар Марат Краўцоў. Вось што ён распавёў:

“Каб весці размовы пра Кодэкс для навукі, трэба найперш, каб яна была. А яе няма ні ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце, ні ў Беларусі. Няма вынікаў. Буйных навукоўцаў няма, генератараў ідэй. Таталітарызм і навука несумяшчальныя. Навуковец ён найперш іншадумец, нехта супрацьлеглы абывацелю, бо нацэлены вынайсці нешта, чаго да гэтага не было. Ён па азначэнні непаслухмяны, смелы, настойлівы, мае сваю годнасць. Пры чым тут дабрыня? Ёю не навука, царква ёю найбольш пераймаецца”.

Яўген Бяласін, “Еўрарадыё”.

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

5 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

6 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

6 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago