Моладзь

Дзедзіч запрашае на Оксфардскія дэбаты

23 лютага ў дзень Абаронцаў Айчыны Інфармацыйны студэнцкі партал dzedzich.org ладзіць Оксфардскія дэбаты на тэму: ” Тэрміновая служа альбо кантрактная сістэма”.

Оксфардскія дэбаты – гэта адна з самых папулярных інтэлектуальных ралевых гульняў у свеце, якая дазваляе

– павысіць навыкі камунікацыі
– развіць ўменне аргументавана адстойваць сваю пазіцыю
– навучыцца разумець пазіцыю іншых
і паважліва ставіцца да апанентаў

а таксама дае магчымасць з новага аб’ектыўнага пункту гледжання ўзважыць існуючую праблему

Ты можаш:

прыняць непасрэдны ўдзел у абмеркаванні тэмы
альбо паназіраць за працэсам,
вырашаючы, якая з камандаў пераможа.

Урэшце, гэта даволі вясёлае баўленне часу.

Мы не прэтэндуем на вырашэнне гэтага пытання, мы толькі прапануем Вам сфармаваць уласную пазіцыю. Сапраўдныя праблемы ўзнікаюць тады, калі пра іх маўчаць.

dzedzich.org

Пакінуць адказ