У Беларусі з’явіліся цыгарэты, аформленыя па‑беларуску. На пачку цыгарэт West на беларускай мове зробленыя ўсе надпісы: выходныя звесткі, паказчыкі ўтрымання смолаў і г.д.
Паводле кіраўніка аддзела збыту кампаніі «Табак‑Інвест» Мікалая Папандопалы, фірма самастойна, без усялякага вонкавага ўдзеяння вырашыла рабіць надпісы на пачках цыгарэт выключна па‑беларуску.
«Winston», «Monte Karlo», «Golden Geit» — усе цыгарэты будуць ужо надалей па‑беларуску», — кажа Мікалай Папандопала.
Па‑беларуску будуць аформленыя і астатнія цыгарэты, якія выпускае «Табак‑Інвест».