Categories: Культура

Выстава “Вясновыя эцюды”

Выстава “Вясновыя эцюды” адкрылася 26 лютага ў Брэсцкай мастацкай галерэі “Беларт“. На ёй экспануюцца 23 працы дзвюх мастачак з Львова.

29-гадовая Дарына СкрыннікМісько прадставіла свой алейны жывапіс: 12 карцін, галоўным чынам кветкі (цюльпаны, ружы, ірысы, нарцысы, півоні і інш.); 28-гадовая Міраслава Ражко — 11 твораў, выкананых у аўтарскай тэхніцы — габелен на шкле з цыклу “Дрэвы як сны”.

Мастачкі былі ўдзельніцамі выстаў ва Украіне, Грэцыі, Чэхіі, Польшчы, Славакіі. У Беларусі гэта іх першая экспазіцыя. Як адзначалася на вернісажы, творчасць СкрыннікМісько і Ражко адрознівае ўменне, выкарыстоўваючы простыя сюжэты, укласці ў іх глыбокі сэнс, сваю жыццёвую філасофію.

“Выстава знаёміць нас з сучасным мастацтвам Украіны. У кожнай працы мы бачым пошук мастакоў. Сінтэз ткацтва і сцякла — проста адкрыццё. Дзякуючы шклу габелены становяцца паветранымі, аб’ёмнымі і гучаць зусім па-новаму”, — адзначыла старэйшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Грыцэнка.

Выстава арганізавана пры садзейнічанні генеральнага консульства Украіны ў Брэсце і будзе працаваць да 12 сакавіка.

virtual.brest.by

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago