Categories: Культура

Пампуем “Права маладых – першы музычны блін”

Скандальны дыск “Права маладых – першы музычны блін”, які вельмі неспадабаўся супрацоўнікам міліцыі, а таксама службовым асобам у ідэалагічным аддзеле і аддзеле моладзі горада Берасце, і быў канфіскаваны на фэсце “Гукі вясны” можна бясплатна спампаваць цяпер у інтэрнэце.

Складанка змяшчае 55 трэкаў творчых  калектываў і музыкаў, што зараз існуюць ці існавалі ў бліжэйшай гісторыі Берасцейскай вобласці.

“Права маладых” – гэта яскравы факт праявы  творчай шматбаковасці, ініцыятывы  і вольнай творчасці без цэнзуры і абмежаванняў.

Застаецца спадзявацца, што “Першы музычны блін” стане  сапраўдным адлюстраваннем сённяшніх  настрояў у грамадстве, а таксама перадасць жыццё, праблемы і зацікаўленасці моладзі такімі, якія яны ёсць на самой справе.

Асаблівае дзякуй усім творча актыўным людзям, якія спяваюць, лабаюць на гітарах, зводзяць міксы і чытаюць рэп нягледзячы на адсутнасць шоў-бізнесу і актыўнага культурнага жыцця па-за Менскам, але
прысутнасць розных неадэкватных людзей і штучна створаных у нашай краіне абмежаванняў.

Спасылкі для спампоўкі:
http://www.rapidshare.ru/1423235
http://ifolder.ru/16961867

dzedzich

View Comments

  • Запрашаем аўтараў да ўдзелу ў незалежным беларускім хіт-парадзе на партале Antishow.biz!

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago