Categories: Культура

Арт-праэкт у доме Грыбаедава

27 сакавіка адбыўся другі за сваю гісторыю Арт-праэкт у доме Грыбаедава.  Па сцявяржэнню арганізатараў, на гэты раз заяваў на ўдзел у творчым праэкце было пададзена больш за 60, але магчымасць выступаць  атрымала толькі пятая частка, што абумоўлена  абмежаваннем часу мерапрыемства.

Ужо традыцыйна ў файе была арганізавана выстава малюнкаў і фотапрац юных мастакоў і фатографаў. Для большасці з іх – гэта першая спроба данесці сваю творчасць, падзяліцца ўраджаннямі з дапамогаю красак ці аб’ектыву пра свае бачанне свету ці пачуцці, якія часам прыходзяць да іх. Працы прадстаўлены былі ў зусім розных і не падобных адная на другую тэхніках выканання.

Выстава няспешна адчыняла дзверы канцэрту і суправаджала яго. Адметнасцю Арт-праэкту стала кольскаць людзей, якія праявілі зацікаўленаць да яго і прыйшлі паглядзець на берасцейскія таланты. Гэтая колькасць не памяшчалася ў такую малую залу, але ад гэтага жаданне спазніўшыхся на кацэрт пабачыць, што адбывалася на сцэне не станавілася менш – сапраўдныя аматары слухалі, усё тое, што адбывалася нават у дзвярах.

Арганізатары Арт-праэкту прапанавалі  акунуцца ў краіну вершаў і музыкальных твораў.

Сваімі ў большасці вясёлымі вершамі, напісанымі ў стылю постмадэрнізму, слухачоў парадаваў  Вялікі Кукуруза. Кукуруза таксама вырашыў азнаёміць госцеў праэкту з творчасцю Грыбаедава (у чый гонар і названы палац культуры) і зачытаў яго вершы.

Яшчэ адзін выступоўца Дэйв паспрабаваў з дапамогаю сваіх вершаў данесці да гасцей мерапрыемства нізкія, мрачныя ноты жыцця, яікя разбураюць цішыню і наганяюць страх.

Таксама вершамі парадавалі такія паэтэсы як Аляксандра Літвінчук і Вікторыя Малышава, якім давялося паўдзельнічаць у гэтым праэкце ўжо другі раз.

Разнакаляровай эмацыянальнай і музыкальнай акраскай парадавалі гасцей берасцейскія выканаўцы.

Цудоўная і маладая спявачка “PRANA” адна з першых адкрыла музычную эстафету і парадавала слухачоў аднымі з сваіх найлешых музыкальных твораў і напоўніла залу вясеннімі пазітызнымі нотамі.

‘’VERTIGO BAVD’’ – пакуль яшчэ не вядомы для шыркіх колаў берасцейскі гурт  дабавіў Арт-праэкту некалькі псіхадэлічных нот , якія суправаджаліся тэкстамі песен на беларускай мове.

‘’Растения мудрости’’ прапанавалі пагрузіцца ў свет сонечнага цяпла, радасці і пазабыцца пра ўсё, што нас турбуе, насалоджвацца жыццём і музыкай.

Гурт ‘’ONEGIN’’ выступіў са сваімі шматлікімі старымі і новымі кампазіцыямі, якія суправаджаліся  жывым гучаннем класічных інструментаў, што выдалася вельмі складаным у такія памяшканні.

І ў канцы мерапрыемтсва настрой гасцям падняў спецыяльны госць – мінскі гурт ‘’Разбітае сэрца пацана’’,  які і завяшыў Арт-праэкт.

Аліса Майская, dzedzich.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago