Культура

Акцыя: Будзьма з беларускімі святамі!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць акцыю “Будзьма з беларускімі святамі!”. Напярэдадні  традыцыйных беларускіх святаў на сайце кампаніі і ў сістэме fly-cards будуць з’яўляцца паштоўкі, прысвечаныя беларускім святам і абрадам з арыгінальным апісаннем.

Кожны, хто сабярэ ўсе паштоўкі, а колькасць іх арганізатарамі не паведамляецца, атрымае ўнікальны і прывабны прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падказкай удзельнікам акцыі  будуць флэш анімаваныя паштоўкі, што будуць з’яўляцца на сайце напярэдадні абраных святаў. Таксама паштоўкі з сайта можна спампаваць і дасылаць сваім знаёмым, як і, канешне, паштоўкі з сістэмы fly-cards і далучаць да акцыі.

Першая паштоўка ўжо з’явілася на сайце budzma.org


Пакінуць адказ