Культура

Сеціва па-беларуску

Вядома, што сецiва значна больш лiберальнае ды прагрэсiўнае медыя, чым усе астатнiя разам узятыя. Аднак становiшча ў iнтэрнэце дакладна адлюстроўвае iснуючыя моўныя тэндэнцыi – на жаль, большасць папулярных у народзе рэсурсаў скарыстоўваюць у якасцi асноўнай мовы рускую. Але ў сецiве можна знайсцi дастаткова шмат беларускамоўных сайтаў з розных галiн — ад навіновых рэсурсаў i онлайн-бiблiятэк да сайтаў знаёмстваў.

Канешне, спецыялiзаваных беларускамоўных сайтаў няшмат (аднак iнтэрфэйс на беларускай мове прапаноўваюць многiя), але культурных, сацыяльных, адукацыйных праектаў хапае.

Трэба толькi мець жаданне i шукаць па-беларуску. Дарэчы, пошукавыя сiстэмы нядрэнна выдаюць вынiкi на беларускамоўныя запыты. Але ўсе ж-такi няблага мець нейкi мiнiмальны падаможнік па беларускамоўным сецiве, якi мы i прапануем вашай увазе. Калi ласка, выказвайцеся ў каментарах ды не саромцеся даслаць нам спасылку на нейкi важны рэсурс, якi мы чамусьцi (ненаўмысна, гарантуем) абмiнулi ўвагай.

А распачынаць свае пошукi беларускай мовы ў iнтэрнэце мы раiм са спецыялiзаваных каталогаў – напрыклад, тэматычнага каталогу беларускамоўных рэсурсаў mova.na.by (mova.by.ru) . Яшчэ адзiн буйны каталог – catalog.tut.by, складзены на рускай мове, але гэта не перашкаджае яму ўключаць у сябе шмат беларускамоўных рэсурсаў. Проста скарыстайцеся пошукам.

Адзiн з найбуйнейшых рэсурсаў, дзе можна набыць матэрыялы (кнiгi, дыскi, часопiсы) на беларускай мове – праект http://knihi.net/ . Толькi не пераблытайце з «Беларускай палiчкай» па адрасе http://knihi.com/ – гэта вядомая электронная бiблiятэка. Увогуле, бiблiятэк хапае: узгадаем i «Беларускую электронную бiблiятэку», i бiблiятэку беларускамоўных матэрыялаў з рускамоўным iнтэрфейсам, i праект «Камунікат.org».

Тым, хто клапоцiцца пра будучыню беларускай мовы (цi хоча ведаць яе лепей), абавязкова раiм наведаць сайт Таварыства беларускай мовы – tbm.org.by.

Ёсць беларускамоўныя варыянты i ў сусветнавядомай онлайн-энцыклапедыi Wikipedia. У яе раздзеле на афiцыйным правапісе каля 20 тыс. артыкулаў, на «тарашкевiцы» (класiчны правапiс) – 24460 артыкулаў.

Навiны ды аналiтыку на беларускай мове вам прапануюць агенцтва «БелаПАН», БЕЛТА, рэсурсы «Еўрапейскае радыё для Беларусi», «Радыё Свабода», спадарожнiкавы тэлеканал БелСАТ… Проста немагчыма не ўзгадаць адно са старэйшых беларускiх выданняў — «Нашу Нiву», а таксама iнтэлектуальны часопiс ARCHE.

Калi стамiлiся чытаць, глядзець, то можна і паслухаць – «слушны музычны партал» Тузiн гiтоў запрашае.

Слухаць у адзiноце – не тое? Тады вам на беларускамоўны сайт знаёмстваў. Яшчэ можна далучыцца да грамадска-культурніцкай кампанii «Будзьма беларусамі!»

На жаль, са спецыялiзаванымi рэсурсамi на беларускай мове у нас (пакуль?) не вельмi. Але, напрыклад, у галiне высокiх тэхналогiй ужо дзейнiчаюць Беларускі камп’ютарны слоўнік, пастаянна папаўняецца архiў беларускамоўных лакалiзацый да камп’ютарных праграм.

Беларускамоўных старонак ды невялiчкiх сайтаў, а таксама блогаў на роднай беларускай мове ў сецiве шмат — усе iх пералiчыць немагчыма. Але i вялiкiх дзейных праектаў, як вы можаце бачыць, хапае. Таму калi вы хочаце ў сецiве размаўляць, слухаць ды чытаць па-беларуску, пра беларускую гiсторыю, мастацтва i культуру, гэта не праблема. На першы час вам павiнна хапiць нашых спасылак, а надалей – самi зарыентуйцеся.

Размаўляйце, чытайце, пiшыце, слухайце, глядзiце, здымайце, рабiце сайты на беларускай мове! 

tut.by

Пакінуць адказ