Categories: Культура

“Опять Шопен не ищет выгод…”

Безумоўна, 200-я  ўгодкі вялікага Фрэдэрыка  Шапэна і іх адзначэнне канцэртам у Берасцейскім тэатры драмы і музыкі з’яўляюцца адной з найгалоўнейшых падзей культурнага жыцця сёлетняга Берасця.

Але як след падрыхтавацца  да такой падзеі я ў віры штодзённай мітусні не паспела. Проста загадала сяброўцы набыць квіткі на канцэрт і не вылазіла з “побытавага балота” да сёння. Таму праграму канцэрта я ўпершыню пабачыла перад самым пачаткам і была моцна здзіўленая. Адзін з вядучых беларускіх піяністаў, прафесар Ігар Алоўнікаў, знакаміты польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч, лепшыя джазавыя выканаўцы з Польшчы… — і ўсё гэта  ўсяго 10 тыс. рублёў, замест звыклых 40. Калі на ўваходзе я пабачыла, як раздаюць прыгожыя праграмкі на  шыкоўнай паперы БЯСПЛАТНА, а не за 2500, маё адчуванне, што штосьці тут не так, узмацнілася. Ну а калі майму позірку адкрылася выстава жывапісных твораў, прысвечаных вялікаму кампазітару, я ўсё зразумела… Не трэба было і чытаць на адваротным баку праграмкі, што арганізатар імпрэзы – польскае консульства ў Берасці. А я думала, гэта нашы нарэшце пакінулі святкаваць Вялікую Перамогу і ўспомнілі пра класіку…

Але не абыйшлося, вядома, і без Батыравай – адзінага чалавека ў Берасці, з якім можна размаўляць пра арганізацыю мерапрыемств, прысвечаных класічнаму мастацтву.  Лілія Рыгораўна, як заўсёды, да справы падышла з натхненнем і энтузіязмам. Наконт складання праграмы, запрашэння артыстаў і выпрошвання падтрымкі ўладаў – яна справілася цудоўна. Але ж не ўсё могуць вытрымаць жаночыя плечы.

Стадыя “рэалізацыі” мерапрыемства, як заўсёды, “падкачала”. Як і на галоўным выніку культурнай дзейнасці Ліліі Рыгораўны – студзеньскіх музычных вечарах – недахоп добрага вядучага-канферансье сапсаваў усё ўяўленне ад мерапрыемства. Весці вечар чамусьці ўзялася сама арганізатарка, і бачна было, што робіць яна гэта “між іншым”: разгублена выбягаючы на сцэну, ледзь успамінаючы, для чаго яна выбегла і трымаючы ў памяці, куды трэба пабегчы праз хвіліну… Ну і натуральна, блыталіся фразы і імёны, якія яна намагалася падгледзець у зусім, відаць, недарэчных паперках.

Не забылася і  не заблыталася Лілія Рыгораўна адно толькі ў пераліку імёнаў і тытулаў шаноўных асобаў, якія, як яна спадзявалася, знаходзяцца ў зале (а дарма, бо большая частка з іх прыйшла толькі на другую частку, бліжэй да банкету).

Польскі консул –  Яраслаў Ксёнжэк – спрабаваў неяк палепшыць становішча. Ён жартаваў, робячы выгляд, быццам бы такая “вольная” і “неабавязковая” атмасфера і запланаваная і цалкам можна абыйсціся без урачыстага тону. Нават выбягаў дапамагчы польскай салістцы разблытаць шнуры мікрафонаў, што было дарэмна, таму што нарэшце вызвалены мікрфон быў перавязаны ізастужкай і трашчаў, таму прыйшлося бегчы шукаць новы. Калі ж па закліку нейкага за кулісамі Ксёнжэк выйшаў да сцэны, зрабілася няёмкая паўза, бо больш ніякіх захадаў таямнічы закуліснік не рабіў. Але пан консул знайшоўся: ён сеў за раяль быццам бы збіраючыся зайграць – публіка сустрэла новага “выступоўцу” бурнымі авацыямі.

Будзем спадзявацца, што да арганізацыі банкета беларускі бок падышоў больш адказна і там польскія грошы найшлі сапраўды вартае выкарыстанне.

Стэфанія  Малюта

dzedzich

View Comments

  • Батыревой микрофон в руки больше не давать - никогда! несмотря на то, что перед ней как перед организатором я преклоняюсь

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago