Categories: Грамадства

Дзень Дзіцяці ў Брэсце

Сёння, 1 чэрвеня, Брэсцкая суполка “Моладзі БНФ” пры дапамозе сяброў ГА “Дзедзіч”, правяла штогадовую традыцыйную акцыю прысвечаную  міжнароднаму Дню Дзіцяці.

Моладзь павіншавала каля двухсот маленькіх беларусаў у розных кропках гораду. Кожнага з іх актывісты пачаставалі цукеркамі і раздалі прыгожыя рознакаляровыя балёнікі. Некаторыя падлеткі, якім так сама перапала цукерак і балёнікаў ва ўдзячнасць далучыліся да акцыі і дапамаглі астатнім распаўсюджваць падарункі (асобую падзяку выказваем хлапчуку Кірылу, які быў з намі ад пачатку і да канца акцыі).

Прыемна бачыць адразу  столькі дзетак шчастлівымі, – кажа адна з актывістак “Моладзі БНФ” – калі бачыш столькі усмешак, словаў падзякі, шчастлівых твараў, то і сама неяк зараджаешся пазітывам.

МБНФ-Брэст, dzedzich.org

dzedzich

View Comments

  • Вельмі добрая акцыя атрымалася. Малайцы, так трымаць! І балёнікі сапраўды прыгожыя і яркія.

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago