У брэсцкім грамадзка-культурным цэнтры адбудзецца першы вялікі канцэрт этна-фолк музыкі Беларусі — «Фолк-фармат». Удзел прымуць такія гурты як ”Ceilidh Сeol”, ”Cornucopia”, ”Testamentum Terrae”, ”Стары Ольса”, ”НагУаль”, ”Litvintroll” , а таксама выступіць Натальля Няцэля з Тэатрам пяшчаных мініяцюр і фаер-шоў ад ”Krada”.
Мінскі гурт ”Ceilidh Сeol” будзе напаўняць залу кельтскімі матывамі і танцамі, ”Cornucopia” будуць зажыгаць гледачоў Folk’n’Roll-ам. ”Testamentum Terrae” – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі – парадуе гукамі беларускіх дуд, лютняй, шалмеямі, жалейкай, скрыпкай, бубнамі і нават барабанамі. Фальклорную музыку і фолк-метал прадставяць адпаведна гурты ”НагУаль” і ”Litvintroll”. Ну і, канешне, адзін з галоўных госцеў фэсту – знакаміты беларускі гурт, які грае сярэднявеччую музыку, ”Стары Ольса”.
Вогненае шоў – адная з самых чакаемых ізюмін фэсту. Цуды з агнём будзе тварыць фаер-група ”Крада”, што перакладаецца як вогнішча.
Каб унесці разнастайнасць у мерапрыемства, арганізатары запрасілі Тэатр пяшчаных мініяцюр. Гледачы змогуць паназіраць за тым, як у руках Натальлі Няцэлі пясок будзе ператврацца ў казку.
Як запэўніваюць самі арганізатары, такога берасцейцы яшчэ не бачылі. Будзем спадзявацца, што канцэрт атрымаецца сапраўды яскравы і нестандартным.
«Фолк-фармат» адбудзецца ў камфортнай залі ГКЦ (Упраўленьне Культуры Брэсцкага Аблвыканкама).
Квіткі можна набыць:
– бар “Плазма” вул.Пушкінская і Савецкая
– крама “Кіно і Музыка”
Пачатак а 17-й. Кошты: 10–15 000. Даведка: +375297273097, +375293139860
Аліса Майская, dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…