Categories: Культура

6 чэрвеня «Фолк-фармат» у Брэсце

У брэсцкім грамадзка-культурным цэнтры адбудзецца першы  вялікі канцэрт этна-фолк музыкі Беларусі — «Фолк-фармат». Удзел прымуць такія гурты як ”Ceilidh Сeol”, ”Cornucopia”, ”Testamentum Terrae”, ”Стары Ольса”, ”НагУаль”, ”Litvintroll” , а таксама выступіць Натальля Няцэля з Тэатрам пяшчаных мініяцюр і фаер-шоў ад ”Krada”.

Мінскі гурт ”Ceilidh Сeol” будзе напаўняць залу кельтскімі матывамі і танцамі, ”Cornucopia” будуць зажыгаць гледачоў Folk’n’Roll-ам. ”Testamentum Terrae” – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі – парадуе гукамі беларускіх дуд, лютняй, шалмеямі, жалейкай, скрыпкай, бубнамі і нават барабанамі. Фальклорную музыку і фолк-метал прадставяць адпаведна гурты ”НагУаль” і ”Litvintroll”. Ну і, канешне, адзін з галоўных госцеў фэсту – знакаміты беларускі гурт, які грае сярэднявеччую музыку, ”Стары Ольса”.

Вогненае шоў – адная з  самых чакаемых ізюмін фэсту. Цуды з агнём будзе тварыць фаер-група ”Крада”, што перакладаецца як вогнішча.

Каб унесці разнастайнасць у мерапрыемства, арганізатары запрасілі Тэатр пяшчаных мініяцюр. Гледачы змогуць паназіраць за тым, як у руках Натальлі Няцэлі пясок будзе ператврацца ў казку.

Як запэўніваюць самі арганізатары, такога берасцейцы яшчэ не бачылі. Будзем спадзявацца, што канцэрт атрымаецца сапраўды яскравы і нестандартным.

«Фолк-фармат» адбудзецца ў камфортнай залі ГКЦ (Упраўленьне Культуры Брэсцкага Аблвыканкама).

Квіткі можна набыць:
– бар “Плазма” вул.Пушкінская і Савецкая
– крама “Кіно і Музыка”

Пачатак а 17-й. Кошты: 10–15 000. Даведка: +375297273097, +375293139860

Аліса Майская, dzedzich.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago