Экалогія

Дзедзіч будзе чысціць Мухавец!

Дзедзіч ладзіць цікавую, вясёлую, а галоўнае карысную акцыю для горада. Дзедзічы збіраюцца ачысціць ад смецця р. Мухавец каля Набярэжнай. Кожны жадаючы прыняць удзел у мерапрыемстве атрымае катамаран, на якім і зможа зрабіць любімае месца адпачынку берасцейцаў больш чыстым і прыгожым.

Месца збору: ля Берасцейскага ЗАГСу (Набярэжная 38)
У суботу 19 чэрвеня ў 11-00.

Пасля акцыі для ўдзельнікаў адбудзецца пікнік з барбекю. Арганізатары забяспечваюць добры настрой і смачныя кілбаскі 🙂

dzedzich.org

Пакінуць адказ