“Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у добраахвотніцкім летніку “Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч – 2010”, які пачынаецца ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна 30 ліпеня.
Берасцейскае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Дзедзіч” вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кіламетрах ад Польшчы сваю невялічкую “Еўропу”.
Таму з 30 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасцейшчыны будзе ствараць свой “Еўрапейскі дом” ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця).
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1931 года пабудовы. І ўжо 2 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў і іншых сустрэч, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!
Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем “Еўрапейскага дому”.
Як усё будзе адбывацца?
З 30 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.
Летнік “Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч” гэта:
– працы на аб’екце;
– сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі (палітолаг Алесь Лагвінец, першы кіраўнік БНФ на Берасцейшчыне Рыгор Бакіевіч);
– адмысловы падарунак для моладзі ад кампаніі “Будзьма” – канцэрт вядомага барда Змітра Бартосіка;
– вандроўкі ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам);
– свята вады на возеры Катэра;
– вечаровы Open Air;
– дэбаты;
– прыемныя размовы і летнія раманы 🙂
Каб патрапіць на летнік, трэба:
– быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
– запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] да 28 ліпеня;
– прыехаць;
– і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Еўрапейскага дома” назаўжды!!!
Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Берасця і назад, размяшчэнне (у намётах) і харчаванне на ўвесь час летніку.
Больш падрабязная інфармацыя: http://vkontakte.ru/event18312030.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 28 ліпеня на электронную скрыню: [email protected].
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41.
Анкета ўдзельніка летніка “Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч”:
(дасылаць на адрас: [email protected] да 28 ліпеня)
Імя:
Прозвішча:
Месца жыхарства:
Тэлефон:
Электронная пошта:
Скайп:
Узрост:
Захапленні:
Уласныя пажаданні ці пытанні: