Categories: Культура

Выбіраем найлепшую белмоўную песню

Партал беларускамоўнай музыкі «Тузін Гітоў» разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 г. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў, ужо ўфармавалі шорт-ліст. Спіс досыць доўгі, бо змяшчае ажно 48 песні.

Цяпер, пасля экспертаў, за справу возмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце «Тузіна» яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна — Песня Году на «Тузіне».

Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі «Еўрабачання» гурт «3+2» з песняй «Анёлы», N.R.M. з нашумелай «Палітыкай-паралітыкай», Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт «Чароўны трусік», а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча «Немец». Поўны спіс глядзіце ніжэй.

«У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі — пагатоў, — кажа адзін заснавальнікаў партала «Тузін Гітоў« Сяргей Будкін. — Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік — якасную беларускамоўную поп-музыку, – трэба з тымі музыкамі працаваць і ўсяляк заахвочваць спяваць па-беларуску».

Такім чынам, якая беларускамоўная песьня стане найлепшай сёлета будзе залежыць толькі ад

паспалітага слухача. Заходзім на «Тузін Гітоў» і галасуем за сваіх.

nn.by

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago