Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.
Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася сёння ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш-карты на 2 Gb і правам апублікаваць фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.
Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі “Дзедзіч” “У кантакце” і цяпер арганізатары павінны вызначыць пераможцу. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрашае сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.
Прагаласаваць можна тут, альбо ў суполцы “Дзедзіча” У кантакце: http://vkontakte.ru/club2296638
Пасля заканчэння галасавання галасы з абодвух рэсурсаў будуць суміраваныя і мы запросім пераможцу конкурсу на атрыманне прыза.
А для тых, хто не паспеў даслаць свае фотаздымкі на гэты конкурс паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы конкурс фотаздымкаў “Міс Дзедзіч. Сезон: восень-2010”, пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.
Sorry, there are no polls available at the moment.
На мой погляд, фота “Гул Гален” – стылёва найбольш адпавядае для выстаўлення на конкурс.
Усё астатняе – аматарскае фота для прыватнага альбому…
Некаторыя – студыйныя здымкі – але таксама для прыватнага альбому, але не для выстаўлення на конкурс.
То Андрусь: +1.
Я б праўда дадаў яшчэ фота №3 Кацярына. 20 год.
Яно і пад конкурс падыходзіць, і з Дзедзічам неяк звязана (маю на ўвазе архітэктуру на заднім плане).
А мне падабаюцца фатаздымкі з Рымай і Тацьцянай – у іх такія сонечныя ўсьмешкі, што адпавядае нашаму лету, тым больш у Тацьцяны – букет з летніх кьветак, але ўсё роўна галасаваў за Рыму, хоць і ня ведаю, хто гэта =)
а вось дзьмухаўцы нажаль радуюць нас вясною, а вось, дзяўчаты круглы год
Эх вы. В каждой девушке есть своя изюминка (разынка).
А конкурсы проводить – это сексизм. Вот почему нет конкурса Мистер Дзедзич?
А гэта ўжо ідэя 🙂
Гул Гален!
А мне вельмi спадабалася дваццацiгадовая Таццяна. Мiлавiдная дзяўчына…
Толькi шкада, што сярод удзельнiц я не бачу дзяўчат з майго факультэта… Яны таксама прыгажунi))))))))))
Лучшие фото у Татьяны фото 4-5. Учачи Таня!!!
Лучшие фото у Татьяны фото 4-5. Удачи Таня!!!
Таццяна,фота №13)))Лепшая!!!))
Конкурс фотаздымкаў завершаны.
Віншуем з перамогай Кацярыну!
Cамая прыгожая- КАЦЯРЫНА
Катерина Шелест – самая умная.Коммуникабельна с людьми. Духовная красота сильнее внешней. Дядя Саша из Витебска, проездом через Чернигов…
ДОБРЫ САЙТ І ПРЫГОЖЫЯ ДЗЯЎЧЫНЫ!!!