Categories: Моладзь

Міс Дзедзіч. Сезон: лета-2010

Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.

Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася сёння ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш-карты на 2 Gb і правам апублікаваць фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі  “Дзедзіч” “У кантакце” і цяпер арганізатары павінны вызначыць пераможцу. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрашае сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.

Прагаласаваць можна тут, альбо ў суполцы “Дзедзіча” У кантакце: http://vkontakte.ru/club2296638

Пасля заканчэння галасавання галасы з абодвух рэсурсаў будуць суміраваныя і мы запросім пераможцу конкурсу на атрыманне прыза.

А для тых, хто не паспеў даслаць свае фотаздымкі на гэты конкурс паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы конкурс фотаздымкаў “Міс Дзедзіч. Сезон: восень-2010”, пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Sorry, there are no polls available at the moment.
dzedzich

View Comments

  • На мой погляд, фота "Гул Гален" - стылёва найбольш адпавядае для выстаўлення на конкурс.
    Усё астатняе - аматарскае фота для прыватнага альбому...
    Некаторыя - студыйныя здымкі - але таксама для прыватнага альбому, але не для выстаўлення на конкурс.

  • То Андрусь: +1.
    Я б праўда дадаў яшчэ фота №3 Кацярына. 20 год.
    Яно і пад конкурс падыходзіць, і з Дзедзічам неяк звязана (маю на ўвазе архітэктуру на заднім плане).

  • А мне падабаюцца фатаздымкі з Рымай і Тацьцянай - у іх такія сонечныя ўсьмешкі, што адпавядае нашаму лету, тым больш у Тацьцяны - букет з летніх кьветак, але ўсё роўна галасаваў за Рыму, хоць і ня ведаю, хто гэта =)
    а вось дзьмухаўцы нажаль радуюць нас вясною, а вось, дзяўчаты круглы год

  • Эх вы. В каждой девушке есть своя изюминка (разынка).
    А конкурсы проводить - это сексизм. Вот почему нет конкурса Мистер Дзедзич?

  • А мне вельмi спадабалася дваццацiгадовая Таццяна. Мiлавiдная дзяўчына...
    Толькi шкада, што сярод удзельнiц я не бачу дзяўчат з майго факультэта... Яны таксама прыгажунi))))))))))

  • Лучшие фото у Татьяны фото 4-5. Учачи Таня!!!

  • Лучшие фото у Татьяны фото 4-5. Удачи Таня!!!

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

20 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago