Культура

Твая Беларусь – твой выбар. Галасуй!

Паўтары месяцы таму стартаваў конкурс для моладзі на лепшы сімвал Беларусі. Зараз настаў час абраць найлепшыя з паступіўшых прапаноў. А што Ты хочаш бачыць на на сувенірнай прадукцыі для цябе?

Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў інтэрнэце, і ставіў на мэце сабраць прапановы па незвычайных, прывабных, і прыдатных для выкарыстання на сувенірах вобразах Беларусі.

Пасля чаго арганізатары конкурсу абралі 7 найбольш удалых на іх думку прапановаў. Але якія з іх будуць увасоблены на будучай прадукцыі – гэта залежыць ад Вас.

Прапануем азнаёміцца з прэтэндэнтамі:

Беларускі арнамент
null
Гэта неад’емнае частка веры беларускага народу, яго светаўспрымання. Іх ткалі ды вышывалі на ручніках і адзенні. Кожны элемент арнаменту меў сваё сакральнае значэнне. З аднымі ішлі на вяселле, з іншымі – памінаць продкаў, трэція вешалі на абразы. Кожнае свята, кожная з’ява мела сваё сімвалічнае ўвасабленне. З абярэгамі звязвалі свае надзеі і жадалі лепшай долі іншым. Гэтыя сімвалы і зараз маюць велізарны зарад народнай энэргетыкі, здольны прыносіць здароўе, дабрабыт, шчасце ў сям’і, захаваць ад ўсякага ліха, спрыяць чалавечаму лёсу.

Бабёр
null
Шыкоўнае футра й бабровы струмень былі аб’ектамі палявання на нашай зямлі цягам многіх стагодздзяў. Нашыя продкі верылі, што будаўнічыя здольнасці баброў мала чым саступалі чалавечым. Тое можна сказаць пра ўяўленні сацыяльнай уладкаванасці й ерархіі: людзі верылі, што бабры падзяляюцца на тры пароды – сяляне, баяры і магнаты.
Нароўні з нацыянальным сымбалем буслом, моцным зубрам беларускі жывёльны свет падае ня менш ушанаваную міфалогіяй істоту – працавітага бабра.

Культавыя камяні
null
У дахрысціянскай Беларусі камяні мелі вялікае культурнае, а так сама сакральнае значэнне. Гэта быў адзін з асноўных элементаў капішчаў і курганаў. У беларускіх міфах пра стварэнню света часта ўзгадваецца камень. З гэтага матэрыялу рабілі вельмі шмат дэкаратыўных і рэлігійных выяваў і пазней, у хрысціянскія часы. У Х ст. вядомы абразы з гэтага матэрыяла. Сюды ж можна дадаць тураўскую легенду, пра крыжы, што растуць з зямлі, а таксама Барысаглебскія і іншыя камяні.

Бусел
null
Вельмі шанаваная ў народзе птушка. Яго пасяленне каля чалавечага жытла здаўна лічылася добрай прыкметай. Гэта сімвал патрыятызму,- буслы заўжды вяртаюцца на Радзіму нават з самых лагодных краёў.

Слуцкі пояс
null
Такіх прыгожых і багатых тканых вырабаў, што ткалі на Нясвіжскіх і Слуцкіх персіярнях Радзівілаў не было нідзе ў свеце. Ткалі іх толькі мужчыны – не простыя рамеснікі, а сапраўдныя мастакі. Кожны з іх з’яўляецца унікальным і непаўторным творам не толькі народнага, але і сусветнага мастацтва.

Беларуская дуда
null
Дуда – традыцыйны музыкальны інструмент беларускага народу. Ён вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці. Існуе некалькі разнавіднасцей беларускай дуды. Больш за ўсе вядома дуда лепельскага тыпу. Дуда лепельскага тыпу для Беларусі – гэта як балалайка для Расіі.

Партызаны
null
Адносна нядаўняя з’ява ў вайсковай тактыцы, але між тым паспеўшая абрасці безлічнай колькасці баек і міфаў.

Такім чынам, за два тыдні арганізатары плануюць вызначыць найбольш папулярны сярод моладзі Беларусі сімвал. Так што не заставайцеся ў баку. Гэта наша Беларусь, і нам выбіраць!

Sorry, there are no polls available at the moment.

0 Comments

Пакінуць адказ