Моладзь

Пошук у Берасці!

Гульня адбудзецца 18 верасня! Запрашаем берасцейцаў да ўдзелу! Берасце паўстане перад вамі ў новым ракурсе, з іншага боку, не такім, якім вы звыкліся бачыць яго кожны дзень… Мы афарбуем горад стракатымі фарбамі станоўчых эмоцый, хвілінамі экстрыму ды новымі цікавымі ведамі!

Пошук – гэта гарадскі экшн з разгадваннем велізарнай колькасці рэбусаў і загадак, вар’яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазітыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаннямі пра горад! Пошук з’явіўся ў Менску 4 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, падобным на нашу. Пошук адрозніваецца тым, што нашы заданні звязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары звязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі 🙂

Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сімвалічны грашовы ўнёсак – 10,000 рублёў ад каманды ды забаранілі карыстанне асабістым аўтатранспартам.

Восенню ў нас распачынаецца пяты сезон Пошука. Гульнёй-адкрыццём стане Пошук у Берасці. Будзем радыя новым сустрэчам і знаёмствам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!

Падаць заяўку магчыма, напісаўшы нам на e-mail: [email protected]. У лісце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.

Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытанні па тэлефоне мтс +37529-753-03-12 (Сяргей) ды вэлком +37529-375-12-43 (Каця).

Лагатып сайта "Пошук"

Лагатып сайта "Пошук"

Пакінуць адказ