Паўтары месяцы таму стартаваў конкурс для моладзі на лепшы сімвал Беларусі. Зараз настаў час абраць найлепшыя з паступіўшых прапаноў. А што Ты хочаш бачыць на на сувенірнай прадукцыі для цябе?
Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў інтэрнэце, і ставіў на мэце сабраць прапановы па незвычайных, прывабных, і прыдатных для выкарыстання на сувенірах вобразах Беларусі.
Пасля чаго арганізатары конкурсу абралі 7 найбольш удалых на іх думку прапановаў. Але якія з іх будуць увасоблены на будучай прадукцыі – гэта залежыць ад Вас.
Прапануем азнаёміцца з прэтэндэнтамі:
Беларускі арнамент
Гэта неад’емнае частка веры беларускага народу, яго светаўспрымання. Іх ткалі ды вышывалі на ручніках і адзенні. Кожны элемент арнаменту меў сваё сакральнае значэнне. З аднымі ішлі на вяселле, з іншымі – памінаць продкаў, трэція вешалі на абразы. Кожнае свята, кожная з’ява мела сваё сімвалічнае ўвасабленне. З абярэгамі звязвалі свае надзеі і жадалі лепшай долі іншым. Гэтыя сімвалы і зараз маюць велізарны зарад народнай энэргетыкі, здольны прыносіць здароўе, дабрабыт, шчасце ў сям’і, захаваць ад ўсякага ліха, спрыяць чалавечаму лёсу.
Бабёр
Шыкоўнае футра й бабровы струмень былі аб’ектамі палявання на нашай зямлі цягам многіх стагодздзяў. Нашыя продкі верылі, што будаўнічыя здольнасці баброў мала чым саступалі чалавечым. Тое можна сказаць пра ўяўленні сацыяльнай уладкаванасці й ерархіі: людзі верылі, што бабры падзяляюцца на тры пароды – сяляне, баяры і магнаты.
Нароўні з нацыянальным сымбалем буслом, моцным зубрам беларускі жывёльны свет падае ня менш ушанаваную міфалогіяй істоту – працавітага бабра.
Культавыя камяні
У дахрысціянскай Беларусі камяні мелі вялікае культурнае, а так сама сакральнае значэнне. Гэта быў адзін з асноўных элементаў капішчаў і курганаў. У беларускіх міфах пра стварэнню света часта ўзгадваецца камень. З гэтага матэрыялу рабілі вельмі шмат дэкаратыўных і рэлігійных выяваў і пазней, у хрысціянскія часы. У Х ст. вядомы абразы з гэтага матэрыяла. Сюды ж можна дадаць тураўскую легенду, пра крыжы, што растуць з зямлі, а таксама Барысаглебскія і іншыя камяні.
Бусел
Вельмі шанаваная ў народзе птушка. Яго пасяленне каля чалавечага жытла здаўна лічылася добрай прыкметай. Гэта сімвал патрыятызму,- буслы заўжды вяртаюцца на Радзіму нават з самых лагодных краёў.
Слуцкі пояс
Такіх прыгожых і багатых тканых вырабаў, што ткалі на Нясвіжскіх і Слуцкіх персіярнях Радзівілаў не было нідзе ў свеце. Ткалі іх толькі мужчыны – не простыя рамеснікі, а сапраўдныя мастакі. Кожны з іх з’яўляецца унікальным і непаўторным творам не толькі народнага, але і сусветнага мастацтва.
Беларуская дуда
Дуда – традыцыйны музыкальны інструмент беларускага народу. Ён вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці. Існуе некалькі разнавіднасцей беларускай дуды. Больш за ўсе вядома дуда лепельскага тыпу. Дуда лепельскага тыпу для Беларусі – гэта як балалайка для Расіі.
Партызаны
Адносна нядаўняя з’ява ў вайсковай тактыцы, але між тым паспеўшая абрасці безлічнай колькасці баек і міфаў.
Такім чынам, за два тыдні арганізатары плануюць вызначыць найбольш папулярны сярод моладзі Беларусі сімвал. Так што не заставайцеся ў баку. Гэта наша Беларусь, і нам выбіраць!
Sorry, there are no polls available at the moment.Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
как-то странно подсчет процентов происходит - 44%, 44%, 33%, 11%,11%. я все складываю-складываю, но 100 никак не выходит))
Гэта таму, што можна галасаваць больш чым за 1 варыянт. У дадзеным выпадку - за 3. Але 300% таксама можа ў суме не атрымацца, бо не ўсе галасуюць за ўсе 3 варыянты.
Я, напрыклад, галасаваў толькі за бабра. Казырная істота :)
Bстота супер. Но называть его символом Беларуси как-то стремнавата :)
Ага. Пакрыўдзіцца і пакусае :) :) :)
Дарэчы, руку можа пракусіць наскрозь. Такі вось таямнічы князь дрыгвы.
Прапаную НЕ галасаваць за партызанаў.
Хоць Другая сусьветная вайна і зрабіла Беларусь вядомай у сьвеце
Не да падуманьня, што нашыя вясковыя дзяцькі самаходзь пацягнуліся ў лясы бараніць савецкую ўладу.
Ішла грамадзянская вайна. Беларусы ваявалі на абодвух баках - фашыстоўскім і камуністычным. Нехта рабіў высілкі ваяваць на Беларускім.. Але гісторыю напісалі і падалі нам пераможцы.
Мадэль жорсткага супраціву фашыстам нам навязалі камуністы. Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вайной, для нас - самазьнішчэньнем. Інспіраваная Масквой партызанка толькі выклікала "пазаплянавую" жорсткасьць з другога боку.
Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функцыянэры, падпольныя райкамы, гаркамы, абкамы, дэверсыйныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за 200 атрадаў НКУС.. І ўтрымлівалася яна ідэялягічна, арганізацыйна і матар'яльна коштам Вялікай зямлі. А для самога беларускага народу партызанка была чужароднай марнай і пераважна варожай справай.
Нажаль, ідэю "гераічнай партызанкі" на свае патрэбы перанялі ідыёлягі ўжо незалежнай Беларусі.
Народ не прыняў партызанку. Зважым на скептычную і нават зьдзеклівую афарбоўку слова "партызан" у жывым маўленьні. Калі мы прымем гэткі сымбаль, мы прымем сымбаль прымусу на самазьнішчэньня за змаганьнем адной хцівай імпэрыі супраць такой жа другой.
Партызан - той, хто ўвесь час хаваецца, той хто кажа - "мяне няма". Давайце гучна скажам - "Я ёсьць"!
Не думаю, што хтосьці усур'ёз будзе разглядаць гэты варыянт. Партызаны тут хутчэй як забаўная версія на пасашок. Ужо надта файны малюначак патрапіў.
Не, ну бусел - вы што?! Папса дзікая.
Я толькі не разумею, чаму ніхто не прапанаваў пушчанскага зубра у якасьці сімвала, ён будзе не горшы за бусла!!!
Таму што па ўмовах конкурсу прапанаваныя вобразы мусяць "не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў". Таму ніхто не прапаноўваў (а калі і прапанавалі, то ў фінал не маглі трапіць) зубр - сімвал аднайменнай арганізацыі, скарынаўскі друкаваны знак, сонца і месяц - эмблема ТБМ, і магчымыя іншыя.