Грамадства

КУЛЁН: новы нумар

Амаль тры гады не бачылі мы новага нумара берасцейскага рэгіанальнага бюлетэня “Кулён”. Выйшла, нарэшце, карысная інфармацыя для тых, хто цікавіцца птушкамі Бацькаўшчыны. Як і папярэднія, нумар тэматычны. На гэты раз бюлетэнь прысвечан птушке 2010 года – Сокалу-пустальге.

На старонках можна даведацца больш пра біялогію птушкі, разглядзець карту распаўсюджвання па Берасцейскай вобласці, навучыцца будаваць штучныя гнёзды і знайсці спасылкі на сайт, дзе ёсць магчымасць наглядаць за сокалам у рэжыме он-лайн. Асобна прадстаўлены матэрыялы наглядання за пустальгамі з Берасця, Маларыты, Кобрына і Пружан.

Цяпер бюлетэнь можна адпампаваць у электронным варыянце з сайту АПБ (грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”). http://ptushki.org/info/materials.html

Прыемнага прагляду!

Пакінуць адказ