Культура

Віктар Шалкевіч у Берасці

Шаноўнае спадарства, запрашаем Вас на канцэрт вядомага гарадзенскага барда, акцёра, паэта і шоўмэна – Віктара Шалкевіча!

Яшчэ ў школе Віктар пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове.

«За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя.

Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару.

Віктар Шалкевіч
Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Лічыцца бацькам «бруднага беларускага блюзу».

З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

Канцэрт абяцае быць вельмі цікавым! Чакаем!

Месца: ДК Прафсаюзаў (малая заля)
Старт: а 19-й
Кошт: 10 000 руб.
Даведка: +375297273097  +375293139860

Пакінуць адказ