ГрамадстваКультура

Выдатныя яўрэі родам з Беларусі

У Берасці праходзіць выстава, прысвечаная выдатным яўрэям – выхадцам з Беларусі. Адчыніла яна свае дзверы 26 кастрычніка ў выставачнай зале Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага центра (вул. Савецкая).

У цэрымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел пасол Ізаіля у Беларусі Эдуард Шапіра і старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Экспазіцыя, падрыхтаваная пасольствам Дзяржавы Ізраіль у Беларусі у супрацоўніцтве з Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднань і суполак, адлюстроўвае старонкі агульнай гісторыі двух дзяржаў. Выстава рассказвае пра жыцёвыя шляхі і дзейнасць вядомых яўрэяў, якія нарадзіліся ў Беларусі.

Выстава даступна ўсім жадаючым да 6 лістапада.

Пакінуць адказ