Адгрукала “Залатая восень 2010”

Адгрукаў фестываль “Залатая восень 2010”! Вынікі і фотаздымкі мерапрыемства, якое прайшло 19 кастрычніка ў берасцейскім ДК можна праглядзець вось тут) Пачнем па парадку! Нагадваю, што парадак выступлення канкурсантаў вырашаўся выпадкова, пры дапамозе жараб’ёўкі.

Першымі на сцэне мы пабачылі гурт Soul Emigrant, які прыемна прайшоўся па вушках творамі на цудоўна выкананай ангельскай мове. Вось за непаўторны ангельскі і добры вакал саліст Soul Emigrant – Святаслаў Лаўроў і атрымаў прыз “Лепшы вакаліст фестывалю“.

Другімі на сцэне адыгралі музыканты The Lover’s Gun. Добры гук, надзвычайна высокі мужчынскі вакал і па-сапраўднаму рокерскі выгляд хлопцаў зрабілі сваю справу. Выканана ўсё было дастаткова прафесіянальна, але на жаль, толькі трэцяе месца фестывалю!

Гурт Всё Сразу, які ўжо не першы раз удзельнічае ў “Залатой восені” прапанаваў слухачам рускамоўныя кампазіцыі, ды і не кепскае музычнае выкананне, аднак у тройку прызёраў так і не трапіў.

Чацвёртая каманда наогул выдзялялася з натоўпа і гэта даволі прыемна, Амерта – адзіны беларускамоўны гурт фестывалю. Выразныя тэксты і добрае чуццё сцэны – другое месца фестывалю “Залатая восень 2010”!

Ну і апошнія ў спісе, але не ў рэйтынгу – малады гурт з незвычайнай назвай Alt+F4. Адладжаныя рухі гітарыстаў, цяжкае рычанне вакаліста і сальта назад у яго ж выкананні – дзікае, эмацыянальнае і непаўторнае шоў – як вынік ПЕРШАЕ МЕСЦА фестывалю!

 

 

 

У гэтым годзе уразіла зладжаная арганізацыя і памер мерапрыемства. Акрамя гуртоў-канкурсантаў, якія пачыналі канцэрт, варта было паглядзець на выканаўцаў з Менску (гурт Exist-M) і Масквы (БРИТВА ОККАМА).

Ну і канешне берасцейцы, не апошнія па прафесіянальнасці, пераможца “Залатой восені 2009” – The Fraiz і вядомы ўсім гурт D_tails “атажглі не па дзіцячы” .

 

Хацелася б сказаць “Вялікі дзякуй!” усім арганізатарам, канкурсантам і журы фестывалю за гэты яскравы і па-добраму рокавы фестываль. Ну а пакуль, застаецца па-ранейшаму слухаць разнашэрсную музыку, рыхтавацца да маразоў і чакаць наступнай “Залатой восені”.)))

Фотаздымкі спецыяльна для “Дзедзіч”: Аліна Б.

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago