Чорны анёл з белымі крыламі

1 і 2-га снежня ў Берасцейскім Акадэмічным Тэатры Драмы і Музыкі прайшла пастаноўка “Чорны анёл з белымі крыламі”. Праблема СНІДа, адлюстраваная праз тэатральную прызму ды музыкальнае суправаджэнне ДрамРокСтудыі ўзрушыла сэрцы гледачоў.

Рэжысёр Тымафей Ільеўскі жанр сваёй пастаноўкі вызначыў як дваццаць шэсць эпізодаў у прасторы “стёб-дызайну”. Спектакль па п’есе Дзіяны Балыка пастаўлен ў трох краінах – Беларусі, Расіі і на Украіне; у васьмі гарадах – Менску, Маскве, Львове, Северадвінску, Ніжням Ноўгарадзе, Шарыпава, Котласе, Берасці.

Галоўная гераіня з прозвішчам Віч (канчатак беларускай фаміліі) аказваецца ў Цэнтры прафілактыкі СНІДа. І чаканне выніку ператвараецца ў сапраўдны жах: боязь татальнай адзіноты і неразумення. Першы – станоўчы. Другі – станоўчы. Дачакацца трэцяга ўжо няма сілы і Ніна Віч вырашае скончыць жыццё самагубствам. А ў гэты час доктар Цэнтру прафілактыкі трымае ў руках бланк з вынікам яе аналізу. Адмоўны!.. Анёл Ніны – доктар Самойлаў, які паспявае ў апошнюю гадзіну прымчацца да галоўнай гераіні.
Напружанасць атмасферы і чалавечага стану падчас няпэўнасці добра адлюстроўвае музыка пастаноўкі ў выкананні берасцейскага гурту ДрамРокСтудыё. Усім тым, хто яшчэ не паспеў – раю паглядзець “Чорнага анёла з белымі крыламі”.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago