Ці мае права на жыццё беларускамоўны Дзед Мароз? Складанае пытанне… Вось ужо 5 год працую Дзедам Марозам, і складаецца такое ўражанне, што не спалучаюцца ў свядомасці дзяцей Дзед Мароз і беларуская мова.
Здаецца, яны не маюць нічога агульнага – і прычына тут у не паўсядзённым ужыванні мовы. Вось некалькі парадаксальных гісторый з уласных прац.
Перш чым апрануць касцюм чараўніка, даводзіцца прайсці этап дамовы заказа. Ты альбо табе тэлефануюць, каб высветліць шэраг арганізацыйных пытанняў, удакладніць час і апошняе, пра што заўжды пытаюць, пачуўшы па тэлефоне беларускую мову: «Извините, а Дед Мороз на каком языке будет?»
– Не хвалюйцеся, – заўсёды адказваеш ты, – на рускай мове.
Гэта гісторыя пазітыўная ў адрозненні ад папярэдняй і наступнай. Неяк працаваў на выездах на дом. Быў заказ у адной маладой сям’і. Нас там чакаў хлопчык 7 год. Мы правялі сваю звыклую праграму на рускай мове.
І тут пачалося самае цікавае. Хлопчык пачаў расказваць верш на беларускай мове пра тое, што ён паднімецца рана, памыецца, збярэцца, пойдзе ў школу, будзе вучыцца старанна і гэтак далей, бо ён (цытую) «сумленны грамадзянін сваёй краіны». Мне так спадабаўся верш, што я незаўважна для самога сябе перайшоў на беларускую мову, на якой выказаў хлапчуку падзяку за верш і даў некалькі рытарычных парад.
Калі мы вышлі з кватэры, мая Снягурка расказала мне, што ў той момант, калі я пачаў «шпарыць» па-беларуску, у бацькоў ажно «вочы з арбіт вылезлі»! І гэта ім вельмі спадабалася!
Па звычцы падчас прыходу на працу я размаўляю па-беларуску, а, апрануўшы касцюм, пераходжу на расейскую. Перад пачаткам гульнёвай праграмы да нас у грымёрку зайшла настаўніца, і ёй так спадабалася, што я размаўляю па-беларуску. У мой бок было сказана вельмі шмат добрых слоў. Але зышліся, што Дзед Мароз будзе рускамоўны.
І вось стаю ў касцюме гатовы выйсці на пляцоўку да дзяцей, як да мяне падбягае тая настаўніца і кажа: «Мы тут з бацькамі параіліся. Давайце вы будзеце сапраўдным беларускім Дзедам Марозам! Давайце вы будзеце гаварыць па-беларуску!» Мне вельмі спадабалася ідэя, і я выйшаў да дзяцей…
Вярнуўшыся ў грымёрку, я цвёрда сказаў, што беларускамоўным Дзедам Марозам я працую, здаецца, у апошні раз. Чаму? А дзеці мяне амаль не разумелі, і маёй Снягурцы даводзілася мяне перакладаць. Гэта адбывалася прыкладна так:
Дзед Мароз: “Дзеткі, давайце пагуляем!” Дзеці здзіўленым позіркам глядзяць на Дзеда Мароза, і тут Снягурка: «Детки, поиграем с Дедушкой Морозом?» Дзеці: «Да!». Дзед Мароз: «Ну, што, дзеткі, прыйшоў час уручыць вам падарункі». Дзеці зноў моўчкі пераглядацца. Снягурка: «Хотите получить от Деда Мороза подарки?» Дзеткі: «Да!»
***
Не гатовыя нашы дзеці да беларускай мовы. І вершыкі беларускамоўныя расказваюць нібы на замежнай мове. Крыўдна. А гэта наступнае пакаленне… Дзеці растуць, а беларускамоўны Дзед Мароз вымірае…
Антось Янкоўскі
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Дзіўна. Не пагаджуся катэгарычна. Неаднаразова сутыкаўся з процілеглым. Дзеткам вельмі падабаецца Дзед Мароз і Снягурка якія размаўляюць на роднай мове, і гэта зусім не выклікае жаданні перашкаджаць гэтаму з боку сталых. Летась стаў не проста сведкай шэрагу дабрачынных навагодніх віншаванняў...
И кому в голову может вообще придти решение задать подобный вопрос, - "...на каком языке?". Разве что приезжему, гостю или сознательно отчужденному. Это довольно редкий случай.
Спасибо за материал.
А на Беларусі насамрэч ёсць цудоўны персанаж, падобны на Санта Клаўса.
І завуць яго Святы Мікалай!
А Дзед Мароз канешне ў свядомасці дзетак - рускі і гаворыць па-русску. Нічога дзіўнага. Трэба проста адраджаць свае традыцыі і культуру!
Нешта Вы пра Зюзю забыліся....