Categories: Грамадства

Далоў вышыванне ў вольны час!!!

Дэпрэсняк давёў да таго, што вы пачалі вязаць? Апатыя да жыцця забівае, а настрой ніжэй за плінтус? А можа проста няма чым заняцца? СТОП! Ёсць рашэнне! Твой ратавальны жылет тут.

Вось некалькі свежых і незвычайных спосабаў заняць сябе. Можа, менавіта яны будуць вам даспадобы.

Геакэшынг (geocaching)

Геакэшынг (з грэч. “geo” – Зямля, з анг. “cache” – тайнік) – правабная гульня, у якую граюць ва ўсім свеце. Адначасова і вельмі старая, і зусім новая.

З даўніх часоў пошук скарбаў быў для чалавецтва забаўляльным заняткам, але толькі са з’яўленнем двух вялікіх адкрыццяў – інтэрнета і спадарожнікавай GPS навігацыі – гульня набыла масавы характар.

Сутнасць у тым, што адныя гульцы ствараюць тайнікі, пры дапамозе GPS вызначаюць іх каардынаты і выкладаюць іх у Сеціве, а астатнія – па гэтых каардынатах спрабуюць знайсці тайнікі. Скарб рэкамендуецца ствараць у месцах, якія ўяўляюць прыродную, гістарычную, культурную, геаграфічную цікавасць. Таму кожная кропка, адзначаная каардынатамі, валодае асаблівай прыцягальнай сілай не толькі для ўладальнікаў GPS, але і для людзей, каторыя цікавяцца гісторыяй роднага краю, геаграфіяй і да т.п.

Тайнікі бываюць розныя. Найбольш распаўсюджаны (традыцыйны) уяўляе сабой кантэйнер з накрыўкай, у якім знаходзяцца “скарбы” – дробныя прадметы (кружэлкі, касеты, цацкі, кнігі і да т.п.) і нататнік для тых, хто адшукаў тайнік. Гулец мае права адзначыцца ў нататніку і забраць любы прадмет з кантэйнера, але ўзамен абавязаны пакінуць раўназначны прадмет.

Пасля наведвання тайніка гулец павінен закрыць кантэйнер і, замаскіраваўшы, змясціць яго на першапачатковае месца. Застаецца толькі напісаць пра сваё наведванне ў інтэрнэтаўскай гасцёўні тайніка.

Геакэшынг – гульня, у якой могуць удзельнічаць усе ахвотныя незалежна ад узросту, полу альбо сацыяльнага становішча. У яе можна гуляць з сям’ёй, кампаніяй ці аднаму. Як вам такая ідэя?

Трафарэт (art of the cliche)

Мільёны гадоў чалавечай гісторыі захавалі самы просты і эфектыўны спосаб самавыражэння – адбітак далоні на сцяне пячоры, сцяне першабытнага прыстанішча. Гэты першы твор выкананы ў тэхніцы трафарэта (фарба нанесена вакол сілуэта).

Трафарэт – гэта вулічнае мастацтва, якое набыло маштабны характар. Нярэдка можна пабачыць знакі, сімвалы і малюнкі на сценах, зробленыя балончыкам з фарбай і трафарэтам. Сутнасць іх – жэст, які пакідае ўнікальны след. Выявы, што наносяцца на сцены, прымушаюць задумацца, яны выяўляюць вострыя сацыяльныя праблемы.

Аднак, на жаль, як і бальшыня відаў вулічнага мастацтва, трафарэт – гэта крымінальнасць. Закон разглядае яго як “псаванне” сцен. Усё гэта ператварае вулічны трафарэт у аб’ект пільнай увагі як з боку ўлады, так і простых грамадзян.

Буккросінг (bookcrossing)

Аб’яднанне людзей, якія зняпраўджваюць стэрэатыпы – менавіта так можна назваць буккросераў, бо ніколі ў гісторыі не было такога стаўлення да кнігаў.

Яны пакідаюць свае кнігі на вуліцы, каб кожны жадаючы меў магчымасць іх прачытаць. “Прачытаў – аддай другому” – менавіта гэтак гучыць дэвіз буккросераў.

Гэты рух узнік у 2001 годзе ў ЗША, пасля перамясціўся ў Еўропу. Ён быў цёпла сустрэты ў Італіі і Францыі, затым распаўсюдзіўся далей, ажно да Фінляндыі. Цяпер у свеце ў сістэме распаўсюду кніг зарэгістравана больш за 250 000 чалавек і 1 000 000 кніг.

Зарэгістраваўшы сябе і надаўшы кнізе спецыяльны нумар, вы пакідаеце яе ў загадзя прыдуманым месцы (кавярні, парку, вакзале, аўтобусе і г.д.), дзе любы чалавек можа ўзяць і прачытаць яе. Такім чынам, адбываецца “вызваленне” кнігі – уратаванне ад знаходжання яе на палічцы.

А былы ўладальнік кнігі заўсёды будзе ведаць пра яе перамяшчэнне, атрымоўваючы e-mail пра тое, у чые рукі яна патрапіла і як яна там апынулася. Другой, і ўскоснай, мэтай з’яўляецца ператварэнне ўсяго свету ў “вялізную бібліятэку”.

Гэта выдатна: тыя, у каго няма грошай, змогуць чытаць харошыя кнігі, ды і хатнія бібліятэкі бессэнсоўныя – там столькі кніг, якія больш ніхто і ніколі не будзе чытаць. Карацей, бярыце адну-дзве кнігі з палічкі і далучайцеся.

Чындогу (chindogu)

Зубная шчотка на палец

Чындогу або шынтоку – гэта “Таварыства непатрэбных вынаходніцтваў” (з яп. “догу” – прыстасаванне, інструмент; “чын” – непатрэбны).

Сябры гэтай арганізацыі вынаходзяць толькі рэальна здзяйснімыя, але практычна бессэнсоўныя рэчы, а таксама ніколі не патэнтуюць і не прадаюць свае вынаходніцтвы.

Напрыклад, зубная шчотка на палец. Максімальная адчувальнасць пры чыстцы зубоў. Таксама можа прымяняцца ў вандроўцы ці падарожжы

Футболка (саколка) для часання спіны

Партатыўная “зебра” для пешаходаў, жадаючых пераходзіць вуліцу там, дзе ім захочацца.

Ліхтарык, што працуе ад сонечнай батарэі.

Стальная накладка з шыпамі для наскоў чаравікаў, каб вам не адтоптвалі ногі ў грамадскім транспарце.

Футболка (саколка) для часання спіны. Сапраўдным сябрам з’яўляецца той, хто прапануе пачасаць вам спіну. Аднак сапраўднай трагедыяй можа стаць тое, што часам ён не ў стане правільна вызначыць месца часання. Спецыяльная мапа дапаможа яму зрабіць дакладную наводку на аб’ект.

Закрывалка для рыбінае галавы, каб адгарадзіць повара ад траўмуючага позірку вачэй паміраючай рыбы.

У “Таварыстве непатрэбных вынаходніцтваў” цяпер каля 50 тысяч сябраў у Японіі і за яе межамі.
Вынаходніцтва настолькі пранікла ў побыт грамадзян, што нават гумар не абыходзіцца без вынаходніцтваў. Вы падрыхтаваны разумна жартаваць?

Хіліс (heelys)

Ролікавыя красоўкі – гэта хіліс. Прынцып дзеяння вельмі просты і геніяльны – неабходна зашчапіць ролік у пятку – і вы зможаце ехаць.

Цяпер не трэба пераабувацца, калі вы захочаце рухацца хутчэй, а калі паверхня не дазваляе каціцца – проста здыміце вашыя ролікі – і вы ізноў у звычайных красоўках. Два ролікі дыяметрам 35 мм змяшчаюцца нават у кішэні.

Вы можаце коўзацца ў памяшканнях – інстытут, школа, крама, дыскатэка, офіс і паўсюль, дзе ёсць прынамсі 2 метры вольнай прасторы. Ёсць мадэлі рознага дызайну і функцыянальнага прызначэння. Ёсць нават адмысловыя мадэлі з пластмасавымі ўстаўкамі на падэшве для скатвання па поручнях лесвіц!

Штогод продаж хіліс узрастае на 50-60%. Гэта становіцца сапраўднай моладзевай культурай. Праводзяцца чэмпіянаты свету па коўзанні на хіліс, шоу, дзе танчаць на хіліс.

Хіліс можна зрабіць і самому: два невялікія калёсікі (можна абцясаць ад скейта), плюс старыя красоўкі-скутэры; калёсікі павінны быць у пятцы.

Аляксандра Коўган

P.S. Аўтар гэтага артыкулу Аляксандра Коўган і трое яе сяброў трагічна загінулі амаль год таму: 8 сакавіка 2010г. Трагедыя здарылася падчас сыходу лавіны на перавале Тавайок (Мурманская вобл. РФ). Вечная памяць!

Артыкул “Далоў вышыванне ў вольны час!!!” – адзіны матэрыял, які паспела падрыхтаваць для “Дзедзіча” таленавітая энэргічная дзяўчына.

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

10 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago