Калісьці, яшчэ за часамі СССР, было такое свята – Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту. Як вядома, Савецкі Саюз паспяхова “ляснуўся”, але свята засталося, хоць завецца яно цяпер па-іншаму – Дзень Абаронцы Айчыны.
Дата – 23 лютага – таксама не змянілася, хоць прывязаная яна да дня “масавага ўліцця добраахвотнікаў у Чырвоную Армію ў 1918г. для абароны сацыялістычнай Айчыны” і жаданага прамога дачынення да гісторыі нашага Краю не мае.
Аднак мала хто ведае, што вышэйпамянёная дата ўсё ж “засвяцілася” і ў гісторыі нашага нацыянальнага войска. Акурат 23 лютага 1944г., гэта значыць 67 гадоў таму, Генеральны камісар Беларусі Курт фон Готберг падпісаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны (БКА) – нацыянальнай вайсковай фармацыі, прызванай змагацца з партызаншчынай і бальшавізмам.
Спачатку БКА мелася быць добраахвотніцкай фармацыяй, але прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (орган самакіравання – Л.Ч.) Радаслаў Астроўскі пераканаў немцаў абвясціць агульную мабілізацыю.
Гэты факт даволі спрэчны. Радаславу Астроўскаму часта ўпікаецца, што нібыта так ён хацеў выслужыцца перад немцамі, толькі і ўсяго. Насамрэч, не ўсё так проста.
Астроўскі меў перад сабой ясную мэту – вольную Беларусь, хай сабе і “пад апекай” Нямеччыны. У гэтых умовах абавязковая мабілізацыя была важнай палітычнай перамогай. Справа ў тым, што, паводле міжнародных законаў, Нямеччына не магла прымусова мабілізоўваць у сваё войска насельніцтва акупаваных тэрыторый.
І нездарма, нягледзячы на тое, што загад аб стварэнні БКА падпісваў фон Готберг, загад аб агульнай мабілізацыі ў БКА (6 сакавіка 1944г.) падпісаў сам Радаслаў Астроўскі. De jure гэта азначала, што новастворанае беларускае войска робіцца саюзнікам нямецкага, а не ўліваецца ў яго склад (што хутчэй за ўсё адбылося б пры добраахвотнай мабілізацыі).
Агулам да канца сакавіка было ўтворана 39 батальёнаў стральцоў і 6 батальёнаў сапёраў (усяго 21 628 чалавек). Яны выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы камунікацый і барацьбы з партызанамі і не пасылаліся на фронт.
З цягам часу рабілася ўсё больш відавочным, што немцы прайграюць вайну. Лінія фронту набліжалася. Дзеля гэтага некаторыя жаўнеры, жадаючы абяліць сябе і не стаць ахвярамі паваенных рэпрэсій, пачалі пераходзіць да партызан. Тая частка салдат, якая не хацела жыць у “савецкім раі” і жадала прадоўжыць барацьбу супраць бальшавізму, адступіла разам з нямецкім войскам.
Ды і самі беларускія салдаты пры першай магчымасці імкнуцца перайсці на бок англа-амерыканскіх войскаў. Некаторыя з іх зноў узялі ўдзел у вайне, але ўжо на баку Альянсу (звычайна ў складзе польскіх фармацый).
У цяперашні час можна па-рознаму ставіцца да тых, хто супрацоўнічаў з немцамі ці змагаўся на іх баку. І сёння мы чытаем кнігі, выпушчаныя за савецкім часам, глядзім кінафільмы, дзе ўсё падзелена на “чорнае” і “белае”, “нашых” і “фашыстаў”. Між тым, трэба ўсведамляць, што за Саветамі гістарыяграфія была не навукай, а хутчэй палітыкай, абернутай у мінулае. Значэнне некаторых падзей перабольшвалася, некаторыя факты замоўчваліся, некаторыя – свядома скажаліся ці фальсіфікаваліся. Аб нечым мы даведваемся толькі цяпер.
Нельга адмаўляць таго, што сярод “калабарантаў” былі людзі, якія любілі свой край, жадалі яму лепшай долі і намагаліся нават ва ўмовах акупацыі штосьці зрабіць для яго. Перад няпростым выбарам: гітлераўская Нямеччына ці сталінскі СССР з розных прычын яны выбралі Нямеччыну.
Наўрадці мы можам іх за гэта асуджаць. Тыя ж, хто ваяваў у шэрагах БКА, таксама абаранялі свой Край ад ворага, бо бальшавізм быў ворагам беларускага народа. Дзякуй ім за гэта.
А нас усіх – з Днём абаронцы Айчыны!
Л. Чарэўскі
Ад рэдакцыі:
Гэта, відаць, і ёсць той выпадак, на які ўсе выданні пішуць на апошняй старонцы “Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі”.
Так што ласкава запрашаем чытачоў выказваць свае думкі адносна паднятай тэмы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…