Ужо ў Старажытным Рыме існаваў жаночы дзень, які адзначалі матроны. У гэты дзень матроны – свабодна народжаныя жанчыны, якія ўжо ўзялі шлюб, – атрымлівалі ад сваіх мужоў падарункі. Акрамя таго, гаспадыня дома дазваляла нявольніцам у гэты дзень адпачываць. Апранутыя ў лепшае адзенне, з прыгожымі вянкамі на галовах, рымлянкі прыходзілі ў храм багіні Весты – ахоўніцы дамашняга ачага.
Прайшло шмат часу. Жанчыны вырашлі змяніць сваё жыццё, змагацца за роўнасць з мужчынамі.
8 сакавіка 1857 г. тэкстыльшчыцы Нью-Ёрка прайшлі маршам па вуліцах горада, пратэстуючы супраць малых заробкаў і дрэнных умоў працы.
У 1908 г. ужо іх унучкі патрабавалі ў гэты дзень забароны дзіцячай працы, паляпшэння ўмоў на фабрыках і прадастаўлення жанчынам права голасу. У наступным годзе сацыялістычная партыя Амерыкі абвясціла апошнюю нядзелю лютага Нацыянальным жаночым днём.
А ў 1910 г. у Капенгагене на Міжнароднай канферэнцыі жанчын Клара Цэткін прапанавала штогод адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка – у памяць пра даўнія нью-ёркскія падзеі. У 1911 г. упершыню гэтае свята адзначалі ў Аўстрыі, Даніі і Швейцарыі.
На прасторы былога СССР 8 сакавіка святкуецца з 1913 г. Адно з самых буйных выступленняў прайшло ў Петраградзе 7 сакавіка 1917г. А ў 1976 г. свята было афіцыйна прызнана ААН.
Так 8-е сакавіка стала 8-м Cакавіка – святам і выхадным днём да радасці ўсіх працоўных неабдымнага СНД, незалежна ад полу і, як раней было модна казаць, класавай прыналежнасці.
З часам 8 сакавіка ператварылася ў адно з самых рамантычных і прыемных святаў года – у Міжнародны дзень Жанчын, і святкуем мы яго сёння як дзень Вясны, Прыгажосці і Кахання. Свята ўсіх маці, бабуляў, сястрычак і сябровак, калі абсалютная большасць мужчын з усёй моцы стараецца быць клапатлівымі і мілымі, адзінымі і непаўторнымі, свята, калі лёгка адчуваеш сябе жанчынай.
І ўсё ж,
ў гэты дзень ад мужчын? У першую чаргу, увагі. З тымі, хто побач, у большасці выпадкаў больш-менш усё нармальна: традыцыйны сняданак у ложак, кветкі, падарункі і іншыя радасці сумеснага жыцця.
Таму хочацца прыгадаць Вам, паважаныя мужчыны, пра тых, хто зараз ад Вас далёка, але каму таксама неабходна Вашая ўвага, цеплыня Вашых словаў. Варыянтаў такой увагі, таксама, як і падарункавых набораў у краме, мноства.
Ітак, варыянт №1. Вы накіраўваецеся ў любое аддзяленне сувязі і даеце віншавальную тэлеграму, не саромячыся сваіх пачуццяў і эмоцый. Чым больш шчыра, тым лепш. Тэлеграма абыдзецца Вам у сярэднім у 6 тысяч беларускіх разліковых адзінак, з разліку, што Вашыя пачуцці і эмоцыі змесцяцца ў 20 словаў, уключаючы адрас і святочны бланк з прыгожай паштоўкай. Калі не змесцяцца (да прыкладу, пачуццяў зашмат або адрасат знаходзіцца за межамі нашай неабдымнай радзімы), не на шмат больш.
Паверце, тэлеграма застаецца адной з самых прыемных формаў увагі, нават сыходзячы з нізкага кошту, прыемнага не толькі для атрымальніка, але і для адпраўніка.
Не хочаце тэлеграму, – замоўце аб’явы ва ўсе, альбо выбарна, газеты (варыянт №2). Няхай уся, да прыкладу, Берасцейская вобласць даведаецца пра прадмет Вашых мараў і пра тое, што адбываецца ў Вас на сэрцы (канешне, толькі светлае і добрае).
Варыянт №3 – міжнародна-міжгародні. Тут тлумачыць асабліва няма чаго, галоўнае ўмець размаўляць і лічбы адрозніваць, – справіцца нават дзіця. Тэлефануйце, на здароўе.
Варыянт №4 – Internet. Тое, што інтэрнэт – рэч карысная, даказваць, думаю, няма неабходнасці. Проста звяртаем Вашую ўвагу, што, акрамя святочных віншаванняў па электроннай пошце, праз інтэрнет можна адправіць святочную паштоўку са шматлікіх сайтаў, прысвечаных выключна гэтай справе. Справа нескладаная, нават прыемная, таму як дызайн, тэкст і колер паслання залежаць толькі ад Вашага густу і ступені роднаснасці з адрасатам.
Механізм складання такой паштоўкі настолькі просты, што па сілах нават пачынаючаму карыстальніку Сеткі. Акрамя таго, у інтэрнэце створана мноства сайтаў, што ўтрымліваюць тэксты віншаванняў, тосты і іншыя карысныя рэчы, якія дапамогуць Вам бліскуча выглядаць на любой урачыстасці, быць у цэнтры ўвагі любой святочнай кампаніі.
Ну, вось і ўсё. Будзьце шчаслівыя і беражыце тых, хто Вас кахае.
Алена Дземідзюк
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…