“Не маўчы!”- з такім заклікам звяртаюцца да шматлікіх студэнтаў арганізатары акцыі супраць падвышэння коштаў на адукацыю. Сэнс акцыі у тым, каб кожны неабыякавы студэнт напісаў зварот Аляксандру Лукашэнка з просьбай звярнуць увагу на неабгрунтавана высокія кошты на навучанне.
А калі дакладней – кошт вышэйшай адукацыі вырас ад 20 да 29% у залежнасці ад ВНУ. Самым бязлітасным аказаўся БДУ і Медуніверсітэт г. Менску.
Асабіста я – студэнтка БДУ 5 курса – павінна заплаціць 5 741 000 у год, што на 1 180 000 вышэй за кошт, абяцаны ў пачатку навучальнага года. А паступала я ўвогуле за 3 115 600. Адпаведна за 5 год кошты выраслі больш чым на 80%. Радуюся я толькі аднаму – гэта мой апошні курс.
Да чаго прывядзе такая “палітыка партыі”? Шмат якія сем’і былі не ў стане і так аплаціць навучанне, карысталіся крэдытамі, каб даць адукацыю сваім дзецям. І зараз шмат студэнтаў вымушаны забіраць дакументы, разумеючы, што далей будзе яшчэ складаней.
Аксана– студэнтка БДУ, гуманітарны факультэт “камунікатыўны дызайн”, 2 курс:
-Мне падабаецца вучыцца, але грошы на навучанне патрэбны вельмі вялікія. Я і так вучуся па крэдыце, які ўзялі мае бацькі. Мы не разлічвалі на такі дзікі рост коштаў, таму я вырашыла забраць дакументы з універсітэта і спыніць навучанне. Бо калі на 2 курсе я плачу 6 560 000бр., то што будзе на 5-м?!
Лена, журфак БДУ, 2 курс:
– У мяне толькі мама аплочвае навучанне. Я падпрацоўваю. Але грошай не хапае. Мая сяброўка сышла ў акадэмічны адпачынак з-за павышэння аплаты. А я паспрабую сысці на завочнае аддзяленне, бо шкада кідаць універ. Столькі намаганняў, часу да і тых жа грошай укладзены туды…
Але дзяржава паклапацілася і аб завочніках – рыхтуецца закон аб скарачэнні колькасці месцаў завочнага аддзялення з навучальнага 2011 года.
Сябры студэнцкай арганізацыі Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў спланавалі акцыю супраць падвышэння коштаў на адукацыю. Распавядае адзін з арганізатараў:
“Нашыя студэнты вельмі пасіўныя. Гэта, канешне, тычыцца ўсёй нашай нацыі. Але студэнты, моладзь, ва ўсе часы і ва ўсіх краінах былі кіруючай сілай. Мы спрабуем абудзіць жаданне змагацца за свае правы, дабівацца таго, каб нас слухалі”.
Яны не звярталіся за дапамогай да аніякіх партыяў ці асобных палітычных дзеячаў. Дамовіўшыся праз Інтэрнэт, студэнты выйшлі на ўсеўкраінскую акцыю пратэста. І яны дабіліся свайго. Некаторыя рэктары выступілі за адмену платных пераздачаў, а праз некаторы час Кабінет міністраў абяцаў мінімальна скараціць платныя паслугі.
Каб выказаць сваю незадаволенасць з такой сітуацыяй ЗБС прапануе запоўніць спецыяльна распрацаваную для гэтага форму заявы-зварота на імя А.Р. Лукашэнка і даслаць на адрас:220016 г.Мінск, вул. Карла Маркса, 38, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Карыстальнікам інтэрнэта заяўка дасяжна для запампоўкі тут: Zvarot_da_Prezidenta. Заяўку трэба запоўніць, раздрукаваць і даслаць звычайнай поштай.
Зараз, напэўна, большасць з Вас падумала: “А што гэта дасць? Гэта нічога не зменіць”. Канешне, 10 лістоў нічога не зменяць, як не змянілі б і 10 украінцаў. Але на акцыю выйшла некалькі тысяч. Гэта людзі, якія маюць гонар, якія ведаюць чаго яны вартыя, людзі, якія сябе паважаюць, людзі, здольныя змяняць абставіны.
Калі ліст дашлеш ты, твае сябры, універсітэцкая група, факультэт, гэта дасць плён, альбо хаця б прымусіць адміністрацыю прэзідэнта папацець, каб адказаць нам на нашыя звароты.
Выкажы свае “НЕ” нахабнасці ўлады.
Не маўчы!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…