Categories: Моладзь

Не маўчы!

“Не маўчы!”- з такім заклікам звяртаюцца да шматлікіх студэнтаў арганізатары акцыі супраць падвышэння коштаў на адукацыю. Сэнс акцыі у тым, каб кожны неабыякавы студэнт напісаў зварот Аляксандру Лукашэнка з просьбай звярнуць увагу на неабгрунтавана высокія кошты на навучанне.

Як вядома, з 1 студзеня 2011 года ў Беларусі павысілася тарыфная стаўка першага разрада, ад якой залежыць заробак працаўнікоў дзяржаўных установаў. Заробак выкладчыкам паднялі. Давайце за іх шчыра парадуемся. Але не пазайзросціш студэнтам-платнікам, якія вымушаны цяпер плаціць больш.

А калі дакладней – кошт вышэйшай адукацыі вырас ад 20 да 29% у залежнасці ад ВНУ. Самым бязлітасным аказаўся БДУ і Медуніверсітэт г. Менску.

Асабіста я – студэнтка БДУ 5 курса – павінна заплаціць 5 741 000 у год, што на 1 180 000 вышэй за кошт, абяцаны ў пачатку навучальнага года. А паступала я ўвогуле за 3 115 600. Адпаведна за 5 год кошты выраслі больш чым на 80%. Радуюся я толькі аднаму – гэта мой апошні курс.

Да чаго прывядзе такая “палітыка партыі”? Шмат якія сем’і былі не ў стане і так аплаціць навучанне, карысталіся крэдытамі, каб даць адукацыю сваім дзецям. І зараз шмат студэнтаў вымушаны забіраць дакументы, разумеючы, што далей будзе яшчэ складаней.

Аксана– студэнтка БДУ, гуманітарны факультэт “камунікатыўны дызайн”, 2 курс:

-Мне падабаецца вучыцца, але грошы на навучанне патрэбны вельмі вялікія. Я і так вучуся па крэдыце, які ўзялі мае бацькі. Мы не разлічвалі на такі дзікі рост коштаў, таму я вырашыла забраць дакументы з універсітэта і спыніць навучанне. Бо калі на 2 курсе я плачу 6 560 000бр., то што будзе на 5-м?!

Лена, журфак БДУ, 2 курс:

– У мяне толькі мама аплочвае навучанне. Я падпрацоўваю. Але грошай не хапае. Мая сяброўка сышла ў акадэмічны адпачынак з-за павышэння аплаты. А я паспрабую сысці на завочнае аддзяленне, бо шкада кідаць універ. Столькі намаганняў, часу да і тых жа грошай укладзены туды…

Але дзяржава паклапацілася і аб завочніках – рыхтуецца закон аб скарачэнні колькасці месцаў завочнага аддзялення з навучальнага 2011 года.

Сябры студэнцкай арганізацыі Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў спланавалі акцыю супраць падвышэння коштаў на адукацыю. Распавядае адзін з арганізатараў:

“Нашыя студэнты вельмі пасіўныя. Гэта, канешне, тычыцца ўсёй нашай нацыі. Але студэнты, моладзь, ва ўсе часы і ва ўсіх краінах былі кіруючай сілай. Мы спрабуем абудзіць жаданне змагацца за свае правы, дабівацца таго, каб нас слухалі”.

Падобная сітуацыя нядаўна адбылася і ў нашых суседзяў – ва Ўкраіне. Улада пастанавіла ўвесці расцэнкі за прапушчаныя заняткі, карыстанне бібліятэкай і медпунктам. Студэнты 16 гарадоў выступілі супраць камерцыялізацыі адукацыі.

Яны не звярталіся за дапамогай да аніякіх партыяў ці асобных палітычных дзеячаў. Дамовіўшыся праз Інтэрнэт, студэнты выйшлі на ўсеўкраінскую акцыю пратэста. І яны дабіліся свайго. Некаторыя рэктары выступілі за адмену платных пераздачаў, а праз некаторы час Кабінет міністраў абяцаў мінімальна скараціць платныя паслугі.

Каб выказаць сваю незадаволенасць з такой сітуацыяй ЗБС прапануе запоўніць спецыяльна распрацаваную для гэтага форму заявы-зварота на імя А.Р. Лукашэнка і даслаць на адрас:220016 г.Мінск, вул. Карла Маркса, 38, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Карыстальнікам інтэрнэта заяўка дасяжна для запампоўкі тут: Zvarot_da_Prezidenta. Заяўку трэба запоўніць, раздрукаваць і даслаць звычайнай поштай.

Зараз, напэўна, большасць з Вас падумала: “А што гэта дасць? Гэта нічога не зменіць”. Канешне, 10 лістоў нічога не зменяць, як не змянілі б і 10 украінцаў. Але на акцыю выйшла некалькі тысяч. Гэта людзі, якія маюць гонар, якія ведаюць чаго яны вартыя, людзі, якія сябе паважаюць, людзі, здольныя змяняць абставіны.

Калі ліст дашлеш ты, твае сябры, універсітэцкая група, факультэт, гэта дасць плён, альбо хаця б прымусіць адміністрацыю прэзідэнта папацець, каб адказаць нам на нашыя звароты.

Выкажы свае “НЕ” нахабнасці ўлады.

Не маўчы!

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago