Моладзь

Беларусь для кожнага

Грамадская кампанія «Беларусь для кожнага» працягвае дзейнасць і прапануе новыя ідэі.
Калі ты не абыякавы да лёсу роднай мовы, гатовы дапамагчы захаваць нашую спадчыну, хочаш паспрыяць яе развіццю, а па магчымасці і пашырыць яе ўжыванне і павысіць папулярнасць, гэтая кампанія – для цябе!

Тут ты зможаш:

– выказваць і здзяйсняць уласныя задумы,

– паўдзельнічаць у цікавых мерапрыемствах,

– знайсці новых сяброў і аднадумцаў.

Мэта дыскусійнай пляцоўкі – прыдумаць і распрацаваць акцыі і мерапрыемствы па падтрымцы беларускай мовы і культуры, якія варта было б ажыццявіць у Берасці (а магчыма і ў краіне). А таксама злучыць людзей, якіх турбуе праблема захавання нацыянальнай культуры.

Дэбютам кампаніі стала акцыя «Мова ў кожную таксоўку», прымеркаваная да Дня Роднай мовы, а ў якасці працягу запланаваны конкурс
«Павіншуй па-беларуску» –
.
Конкурс на лепшую акцыю-віншаванне
Мы прапаноўваем табе прыдумаць ідэю публічнага віншавання сваіх сяброў, каханай (ці каханага), альбо ўсяго гораду па-беларуску (з выкарыстаннем роднай мовы альбо ў беларускім стылі).
Абмежаванняў у творчасці няма.
Адзіная ўмова – тваё віншаванне мусяць пабачыць ну як мінімум 15-20 іншых чалавек (мінакоў альбо гасцей мерапрыемства).
У якасці ўзнагароды мы прапануем прызавы фонд на рэалізацыю ідэі (ад 75 да 150 тысяч рублёў).
Паспяшайся, ідэі прымаюцца да 15 сакавіка.

Будзем разам!
Будзем актыўнымі!

Да нас можна далучыцца
Укантакце: http://vkontakte.ru/club23746274
альбо па тэл.: (029) 227-52-12.

Пакінуць адказ