БАМГА “Дзедзіч” запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт https://dzedzich.org.
Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці.
Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці:
- няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
- доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
- удзел у разнастайных навучальных праграмах і курсах павышэння кваліфікацыі ў рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
- праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.
Заробак: Br 250.000/месяц.
Да ўдзелу ў конкурсным адборы могуць прэтэндаваць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:
- – Месца жыхарства: г. Берасце,
- – Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
- – Веданне беларускай мовы,
- – Пісьменнасць,
- – Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ),
Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).
Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 15 сакавіка 2011г.
Анкету можна спампаваць па гэтай спасылцы: Ankieta na pracu
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваная.