Культура

Беларусь у гатычных апавяданнях

Вы калi-небудзь бачылi сапраўднага гота?))

А я бачыла. Праўда, толькi аднаго. Завалы з дыскаў i кнiг, з пiянiна i «прыкiдам», без якога з пакою нiкуды, нават за каваю на кухню, калi да мамы прыехала сяброўка.

У нашым горадзе неяк дзiўна глядзяць на людзей, апранутых у чорнае, з медальёнамi язычнiкаў на шыi, повязкай на iлбе або з браслетамi з правадоў. А здаецца, субкультуры – справа даўняя, можна было ўжо i звыкнуцца. Не зразумець – звыкнуцца.

Але ж не. I збiраецца гурточак падлеткаў-готаў на могiлках i замест таго, каб абмяркоўвяць кроў якiх катоў смачней, расказваюць адзiн аднaму колькi бабулек iх перахрысцiла… i пiва пьюць i матам размаўляюць. I дарэчы, хто з iх мае рацыю? Для бабулек – готы, як нячысцiкi з пекла (ну i для падлеткаў-готаў бабулькi тыя таксама).

Але акрамя жартаў, нават са мною было нешта падобнае. Ехала ў маршрутным таксi i зайшла жанчына, села насупраць мяне, дастала грошы i ўжо працягнула мне, каб перадала, але ўзняла вочы i такi убачыла, каму яна гэтыя грошы давярае. Тут жа спахапiлася, са скрыпам устала сама.

Увогуле падобных гiсторый – новы «Шляхцiч Завальня» атрымаецца. Пачатак будзе прыкладна такi: «У непагоду мой дзед сядзеў з падарожнiкамi на кухнi ды слухаў казаннi пра нячысцiкаў i розных пачвар, што ходзяць па зямлi. Першая гiсторыя, што пачуў я, быў сказ пра эма». И далей былiна пра панка, прытча пра гота i легенда пра ралевiка. Здагадайцеся, хто будзе адмоўным героем?

Дык вось, пра сапраўднага гота…

З гораду нашага яна потым паехала…

А я не аб тым. А аб тым «кто виноват и что делать». I аб тым, хто мае рацыю. I пра кроў катоў i пiва на могiлках. I пра гонар, што павiнен быць не толькi за адзенне, а за веды i за паводзiны.

Памятаючы, што тая ж готыка, перш за ўсё музычная субкультура, так лепей пачытайце што гэта за музыка, хто такiя Bauhaus i што нам у тым, што Бэла Лугузи памёр. I ў кантакце не пiшыце, што любiце «фелософию». Сорамна неяк.

Вось, а зараз дзядулька, маё апавяданне. «Жыў-быў на свеце чалавек. I перавярнуўся ён у гопнiка. Бо кроў на спiрт змяняў i родную мову пазабыў. Стаў на чудной гаворцы размаўляць – усё раскажа дзесяццю словамi, ды яшчэ якiмi!!!. Ды пасiнеў. Сiняком празвалi.
Чарадзейства, дзеду, чарадзейства, не iнакш…»

Готы

Готы

Пакінуць адказ