МоладзьГрамадства

БрДУ адчыняе свае дзверы

Ужо падышоў канец сакавіка. Наступіў час для абітурыентаў вырашаць, куды панясуць іх ногі з дакументамі ўлетку. Калі хто хоча застацца ў Берасці на некаторы час, то БрДУ прапануе вам свае паслугі ў якасці месца, дзе вы правядзеце бліжэйшыя 5 гадоў.

Вырашыць, ці падыходзіць вам гэтая навучальная ўстанова, вы зможаце 27 сакавіка, калі Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна будзе праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй для абітурыентаў і іх бацькоў.

Там вы зможаце сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, дазнацца аб асаблівасцях уступнай кампаніі 2011 года (вельмі карысна, тым больш, што кожны год штосьці мяняюць). Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з асобнымі факультэтамі, калі вы ўжо дакладна ведаеце, якая спецыяльнасць ваша і толькі ваша.

Больш дакладную інфармацыю вы зможаце знайсці на афіцыйным сайце БрГУ.

БрДУ

БрДУ

Пакінуць адказ