Дзень Волі берасцейцы будуць адзначаць своеасабліва. Брэсцкі гарвыканкам дазволіў правесці 25 сакавіка, у Дзень Волі, пікет супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёна.
Як паведаміў БелаПАН, мэта пікета – інфармаванне жыхароў бэстчыны аб эканамічнай сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў і аб’яднанне сіл супраць росту цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці.
Будзе таксама выказана патрабаванне мясцовым уладам вярнуць частковую адмену льгот на праезд школьнікаў у грамадскім транспарце.
Заяўку на правядзенне акцыі на стадыёне «Локомотив» падалі старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справедливый мир» Людміла Дзянісенка і намеснік старшыні партыйнай структуры Лявонцій Чыпурных.
Увогуле гэты дзень вельмі сімвалічны у гісторыі Беларусі. 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана першая нацыянальная беларуская дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка. 25 сакавіка ў акупаваным немцамі Менску Рада БНР прыняла Трэцюю Ўстаўную Грамату, паводле якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржава. Рада БНР аб’явіла, што Берасьцейская мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі,страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы. Фактычна зьяўленьне БНР у складаных умовах пачатку мінулага стагоддзя выратавала незалежнасці Беларусі,засведчыла перад усім светам прагу беларусаў да самавызначэньня і незалежнасьці ад чужынскіх захопнікаў.
Зараз Дзень Волі — неафіцыйнае свята беларускіх патрыётаў, прыхільнікаў незалежніцкіх ідэяў.
У Менску плануецца супольнае шэсце на Дзень Волі, якое пачнецца у 18:00 і пройдзе па маршруце плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы.
А кіна не будзе.
Лакаматыў паехаў у дэпо 🙂
Брестские власти запретили ранее разрешенные на 25 марта пикеты
http://naviny.by/rubrics/society/2011/03/24/ic_news_116_363998/
сумна..вельмі сумна…