Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае да ўдзелу ў лінгвістычных летніках.
У ліпені-жніўні 2011 года на базах дзяржаўных устаноў адукацыі ў Беларусі пройдуць летнікі па навучанні гутарковай гішпанскай, нямецкай, польскай і кітайскай моваў, для беларускіх і замежных школьнікаў ва ўзросце 7–18 гадоў.
Абавязковая ўмова для ўдзелу – вывучэнне адной з гэтых моваў на працягу не менш чым 1 года.
Мэта моўных летнікаў – стварэнне ўмоў для камунікацыі паміж дзецьмі пры паглыбленым вывучэнні гутарковай замежнай мовы, пераадоленне «моўнага бар’ера» і збянтэжанасці пры камунікацыі, прапаганда ідэяў талерантнасці і разумення паміж людзьмі, удзел у культурных і сацыяльных мерапрыемствах.
Выкладанне ў летніках ладзяць носьбіты мовы з Венесуэлы, Кітая, Польшчы, Германіі, а таксама беларускія настаўнікі і студэнты. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодня да абеду, а таксама па абедзе і ўвечары ў нестандартнай форме. Перад пачаткам курсу школьнікі праходзяць тэставанне для вызначэння ўзроўню ведаў і дзеляцца на групы паводле ўзроўню падрыхтоўкі. У групе навучаецца не больш за 10 чалавек. Пасля абеду і ўвечары школьнікі вывучаюць мову пры дапамозе іншых інтэрактыўных методык: праз развіццё прамоўніцкіх навыкаў, дыспуты, прагляд відэафільмаў на замежнай мове, спорт, настольныя гульні, музыку, танцы, рамёствы, выяўленча-мастацкія заняткі і г.д.
Апрача адукацыйнай, у летніку прадугледжана і культурная праграма: тэматычныя дні, конкурсы, вечарыны, экскурсіі і г.д.
Падрабязней тут
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Падрабязней тут
http://http//nastaunik.info/news/?id=5287
два разы http напісана, таму не працуе спасылка.
Slam dunkin like Shaquille O'Neal, if he wrote ifnroamtvie articles.