Categories: Грамадства

Пра суд i апазiцыянераў

Суд Беларусі ў панядзелак прыняў рашэнне пакараць адміністрацыйнымі арыштамі траіх беларускіх апазіцыянераў, затрыманых 25 сакавіка ў Менску пры спробах правесці несанкцыянаваныя акцыі, прысвечаныя Дню Волi.

Як паведамілі ў беларускім праваабарончым цэнтры “Вясна”, у дробным хуліганстве абвінавачаны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Віктар Iвашкевiч. Па пастанове суда ён арыштаваны на дзесяць сутак.

Да 15 суткам адміністрацыйнага арышту прысуджаны намеснік кіраўніка незарэгістраванага ў рэспубліцы апазіцыйнага моладзевага руху “Малады фронт” Мікалай Дземiдзенка. Ён прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Самае мяккае пакаранне – трое сутак адміністрацыйнага арышту – атрымала каардынатар партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Ірына Губская. Яна, як і Iвашкевiч, таксама прызнана вінаватай у дробным хуліганстве, перадае ІТАР-ТАСС.

Як паведамляла газета ПОГЛЯД, 25 сакавіка беларуская міліцыя не дазволіла правесці несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі. Людзi так і не здолелі патрапіць у заблакаваны міліцыяй сквер імя Янкі Купалы, каб ускласці кветкі да помніка народнаму паэту.

Іншая група апазіцыянераў, а таксама журналісты былі выцеснены з плошчы імя Якуба Коласа.

prison cell

 

 

Iнфармацыя з газеты “Взгляд”

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

22 гадзіны ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago