Культура

“Студэнцкая вясна – 2011”

Універсітэцкі фэст “Студэнцкая вясна – 2011” пачынаецца ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.

Як вядома, адна з самых значных падзей у студэнцкім жыцці – фэст “Студэнцкая вясна”.

Менавіта ў рамках гэтага фэсту студэнты універсітэта могуць праявіць сябе ў розных кірунках мастацтва і не толькі.

Праводзяцца шматлікія семінары і канферэнцыі, конкурсы вакалістаў, інтэлектуальныя гульні і турніры, розныя спартовыя мерапрыемствы, фотаконкурсы, вечарыны, канцэрты і іншае.

Універсітэт літаральна дыхае фэстам! Задзейнічаныя ўсе службы і структуры! Да мерапрыемстваў рыхтуюцца студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэта.

Сёлета фэст праводзіцца з 31 сакавіка па 12 красавіка.

План фэсту і палажэнні аб мерапрыемствах размешчаныя на старонцы студэнцкага клуба ў раздзеле “Анонсы”: http://brsu.by/div/studencheskii-klub

Паводле: http://www.brsu.by.

Пакінуць адказ