Менскія канцэрты гурта “Ляпіс Трубяцкой” з новай праграмай “Вясёлыя карцінкі “, якія павінны былі адбыцца 1 і 2 красавіка ў клубе “Рэактар”, адмененыя па ініцыятыве арганізатараў. Усе квіткі на гэтыя выступы былі распрададзеныя яшчэ некалькі тыдняў таму.
Выразна растлумачыць прычыны адмены канцэртаў кіраўніцтва клуба не можа. Зрэшты, раней сапраўды гэтак жа цяжка было нешта растлумачыць арганізатарам адмененых канцэртаў “Ляпіса Трубяцкога”у Гомелі (13 сакавіка) і Магілёве (20 сакавіка), на якія таксама былі прададзеныя практычна ўсе білеты.”
Для нас відавочна, што праблемы з правядзеннем канцэртаў пачаліся адразу пасля з’яўлення ў Інтэрнэце так званых” чорных спісаў “, – кажа прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў. – Прадстаўнікі радыёстанцый, арганізатараў, выканаўчай улады ў неафіцыйных размовах пацвярджаюць, што гэтыя спісы рэальныя, абавязковыя да выканання і гэта кантралюецца высокімі інстанцыямі. Больш за ўсё хвалюе, што канцэрты адмяняюць па смехатворных прычынах і ў апошні момант, таму мы прынялі рашэнне самастойна адмяніць канцэрты ў Маладзечна, Салігорску і Жлобіне, каб не мучыць людзей усімі гэтымі бескарыснымі чаканнямі “.
Па матэрылу http://lyapis.com/
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…