Грамадства

Войска або турма?

Суд Маскоўскага раёну пакараў хлопца, што адмовіўся ісці ў войска, арыштам у тры месяцы. Таксама беларуская Фэміда прысуджае ўхілістам штрафы да $2900. Агулам за 2010 год толькі ў Менску былі асуджаныя паўсотні ўхілістаў ад службы ў войску.

Некаторыя з падобных спраў ужо дайшлі да суду. Трох ухілістаў вайскоўцы вырашылі асудзіць паказальна, пазваўшы на выязное паседжа

нне паўтысячы студэнтаў БДУ.

Судовыя прыгаворы аказаліся максімальна паказальнымі: двух прызыўнікоў пакаралі штрафамі ў 7 і 8.750 мільёнаў рублёў. Паводле супрацоўнікаў ваенкамату, асуджаныя не жадалі прыходзіць па позвах у ваенкамат і не прайшлі ва ўстаноўленыя тэрміны медыцынскі агляд.

Цікава, што праз год пасля выплаты штрафу хлопцам можа ізноў прыйсьці павестка ў войска. Напрыклад, у час у студзені 2011 году 73 менчукоў з пагашаную судзімасцю забралі служыць. А каля 1 200 менчукоў працягвае хавацца ад ваенкаматаў. Фармальна ім забаронены выезд за мяжу.

army

army

Паводле www.generation.by

 

0 Comments

Пакінуць адказ