Грамадства

Замуж не жадаю, а ў ЗАГС прыйду

Жаніх і нявеста ў Маскоўскім ЗАГСЕ здзівілі кіроўных цырымоніі шлюбу тым, што падчас яе на пытанне пра сваё жаданне ўзяць шлюб адначасова адказалі адмоўна.

“Гэты выпадак можна лічыць вылучным. Упершыню за час працы маскоўскага кіравання ЗАГС на ўрачыстай цырымоніі жаніх і нявеста на галоўнае пытанне пра тое, ці згодны яны звязаць сябе шлюбам, адказалі “Нет”. Мне здаецца, яны такім чынам пажартавалі, бо цырымонія была 1 красавіка”, – сказала прэс-сакратар сталічнага кіравання ЗАГС Таццяна Смірнова.

Яна таксама распавяла, што гэтыя ж “першакрасавіцкія” жаніх і нявеста ўжо неаднаразова дзіўляю супрацоўнікаў Палаца шлюбу.

“Летась гэта пара прыйшла жаніцца ў Палац шлюбу ў нязвыклай вясельнай адзежы – у гарнітуры зомбі”, – распавяла Таццяна Смірнова. І дадала, што пасля рэгістрацыі шлюбу ў гарнітурах зомбі гэта пара ў тым жа гаду развялася.

Смірнова ўдакладніла, што ў гэты раз маладой пары не трэба будзе разводзіцца, хоць штамп у іх пашпартах ужо быў пастаўлены загадзя.

“Жаніх і нявеста загадзя перадаюць свае пашпарты супрацоўнікам ЗАГС для таго, каб ужо на самай цырымоніі ім засталося толькі паставіць подпісы ў акце рэгістрацыі. У выпадку ўзаемнага нежадання быць мужамі мы перакрэсліваем штамп у пашпартах і прызнаём яго памылковым”, – растлумачыла прэс-сакратар.

Падрабязней глядзіце тут.

zomby wedding

zomby wedding

0 Comments

Пакінуць адказ