Экалогія

Берасцейскае грамадскае аб’яднанне «Экадом» супраць пластыку

Берасцейскае грамадскае аб’яднанне «Экадом» будзе прывіваць юным жыхарам Берасця любоў да навакольнага асяроддзя. На замену пластыкавым пакетам актывісты будуць прапаноўваць льняныя экасумкі для пакупак.

Кіраўнічка праекта Алеся Ляўкоўская, адна з кіраўнікоў праекта мяркуе, што лён – добрая альтэрнатыва пластыку:

– Шыем льняныя сумкі, а затым плануем акцыю, у час якой будзем раздаваць гэтыя сумкі як альтэрнатыву пластыкавым пакетам. Калі казаць пра пластык, дык ён практычна не раскладаецца ў прыродзе. Час раскладу некаторых пластыкавых вырабаў дасягае нават тысячы гадоў. Пластык увайшоў у наша жыццё не так даўно, а значыць кожны яго кавалачак, што быў дагэтуль выраблены, практычна існуе ў прыродзе да гэтага часу і атручвае наша жыццё.

Акцыя пройдзе ў рамках экалагічнага праекта «Скажы пластыку не», што ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Галандыі ды Менскага універсітэта імя Сахарава.

Паводле: http://racyja.com

Пакінуць адказ