Як паведамлялася раней, яшчэ на пачатку сакавіка канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Берасцейскім лялечным тэатры быў нечакана і без тлумачэнняў адменены, нягледзячы на тое, што яго правядзенне было цалкам узгоднена з мясцовымі ўладамі.
Больш за 200 подпісаў было адпраўлена за правядзенне канцэрта Змітра Вайцюшкевіча ў Берасці. Подпісы з просьбай правесці канцэрт у Берасці накіраваны міністру культуры Рэспублікі Беларусь Паўлу Латушку.
Па словах ініцыятара збору подпісаў Іны Хоміч, ліст – доказ таму, што ў Берасці Змітра Вайцюшкевіча чакаюць.
Паводле: http://racyja.com