Культура

Śmigus-Dyngus – абрад у каталіцкай традыцыі

Другі дзень вялікодных святаў у каталіцкай традыцыі – гэта так званы “ляны панядзелак”, або Смігус-Дынгус. На вуліцах гарадоў і мястэчак можна пабачыць моладзь з вёдрамі вады або бутэлькамі, якая аблівае мінакоў, у першую чаргу маладых дзяўчат.

Смігус-Дынгус – гэта аб’яднаныя два абрады.

Смігусам называецца абрад аблівання вадой, галоўным чынам дзяўчат на выданні, маладых жанчын, а таксама пад час яго ладзіцца змаганне зялёнымі вярбовымі галінкамі.

А Дынгусам называлі паходы хлопцаў, часта убраных у розныя строі з рэквізітамі, падчас гэтых паходаў яны вясёла збіраюць падарункі ад жыхароў сваё мясцовасці.

У праваслаўнай традыцыі няма звычаю аблівання вадой, затое захаваўся звычай збірання пачастункаў – гэтак званага “валачобнага”, але сёння гэта падарункі выключна сямейнікам і хрэснікам.

Паводле: http://new.racyja.com

0 Comments

Пакінуць адказ