У гэтым годзе Беларусь будзе прадстаўлена ў Канах. Беларуская дэлегацыя будзе прымаць удзел ў міжнародным кінафестывалі, які пройдзе з 11 па 22 мая, як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства культуры.
Як паведамлялася раней, Беларусь у гэтым годзе ўпершыню адкрые на Канскім кінафестывалі нацыянальны павільён. У ім будзе прадстаўлена паліграфічная прадукцыя, плакаты, банеры апошніх беларускіх фільмаў, каталогі кіна- і відэапрадукцыі Беларусі за апошнія два года. На двух вялікіх экранах будуць транслявацца фільмы на ангельскай мове аб культуры, гісторыі Беларусі, яе дасягненнях у розных сферах, фрагменты беларускіх мастацкіх фільмаў.
«Рэалізацыя гэтага прэстыжнага для нашай краіны праекта будзе спрыяць супрацоўніцтву беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсерамі, устанаўленню кантактаў з кінапрадзюсерамі для рэалізацыі сумесных праектаў », – адзначыў раней у інтэрв’ю БелаПАН Сільвановіч.