Замежжа

FEMEN нацэльвае рагаткі на Лукашэнка

Жаночы рух FEMEN у 12.00 11 траўня правядзе на Майдане у Кіеве акцыю “Рагаткі да бою!” у падтрымку ахвяр “крывавай нядзелі” у Беларусі.

Па меркаванні актывістак FEMEN , менавіта сёння, 11 траўня, ў Беларусі адбудзецца кульмінацыя судовых распраў над удзельнікамі мірных пратэстаў, адбывалых у Менску 19 снежня 2010 года. На лаве падсудных адначасова апынуцца 17 апазіцыянераў.

Акцыя стане заклікам да міжнародных арганізацый ужыць ваенную сілу па звяржэнні рэжыму Лукашэнка, бо ўсе мірныя спосабы прымусу да дэмакратыі сябе вычарпалі, а дзеянні Лукашэнка становяцца ўсё паранаідальней і нясуць пагрозу волі, жыцці і здароўю жыхароў Беларусі.

Паводле: http://udf.by

Пакінуць адказ